“Белдзяржстрах” сёння прадастаўляе сваім кліентам больш за сотню варыянтаў паслуг па 97 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання

“Белдзяржстрах” сёння прадастаўляе сваім кліентам больш за сотню варыянтаў паслуг па 97 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання

Кампаніяй пастаянна распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя страхавыя прадукты. Гэта ў агульным. А як абстаяць справы канкрэтна ў прадстаўніцтве па Асіповіцкім раёне, даведаліся ў гутарцы з выконваючым абавязкі дырэктара Людмілай Хамянок:

— Сёння калектыў аб’ядноўвае 27 чалавек, у тым ліку  13 штатных агентаў страхавых. У чым спецыфіка нашай работы? Мы не толькі прапануем страхавальнікам сучасныя інструменты пэўнай фінансавай абароны, але нярэдка першымі пасля ратавальнікаў прыходзім на дапамогу людзям у крытычных абставінах: пасля разгулу стыхіі, пажараў, аварый. Таму калі кліент тэлефануе свайму агенту ў пазаўрочны час, адразу становіцца зразумелым: у чалавека штосьці здарылася. І добра, калі гэта проста неабходнасць працягнуць тэрмін дзеяння страхоўкі на аўто. Часцей усё ж праблемы больш значныя.

— Атрымліваецца, што ў любы час агент страхавы павінен прыйсці на дапамогу?

— Па вялікім рахунку так. Хаця афіцыйны графік работы ў нас таксама існуе, а офіс адчынены з 8 да 18 гадзін. З нядаўняга часу, каб кліентам было зручна, працуем мы і ў выхадныя дні з 8 да 17 — размеркавана дзяжурства. А ўвогуле кожны агент сам рэгламентуе свой час. Калі чалавеку выгадна, каб да яго страхаўшчык прыйшоў увечары, то спецыяліст сустрэнецца з ім. Ад аб’ёмаў выкананай работы ў значнай меры залежыць і заробак. Зарплата ў нас, між іншым, вышэй за сярэднераённую.

— А хто можа патрапіць у вашу каманду?

— Спецыяльных навыкаў не патрабуецца: усяму навучым на месцы. Навічкоў адпраўляем на спецыяльныя курсы ў абласны цэнтр, плюс можна павысіць кваліфікацыю ў сталіцы. Сёлета, дарэчы, прыйшла да нас малады спецыяліст Марына Анісава пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага каледжа. Увогуле, калі скласці абагульнены партрэт агента страхавога, то гэта жанчына сярэдняга ўзросту, якая ўжо гадоў 10-15 працуе на сваёй пасадзе.

— Якімі якасцямі павінен валодаць супрацоўнік “Белдзяржстраха”?

— Адказнасць, мэтанакіраванасць, надзейнасць, скрупулёзнасць, камунікабельнасць, спагадлівасць да людзей, уменне хутка рэагаваць на сітуацыю.

— Дарэчы, наконт сітуацый. Думаецца, многім землякам запомніўся сёлетні ліпеньскі ўраган, а вашым працаўнікам тым больш. Ведаем, што работы было вельмі шмат.

— Сапраўды, прыйшлося нясоладка. Выязджалі на абследаванні, афармлялі дакументы без выхадных і да позняга вечара, каб людзі маглі ў аптымальныя тэрміны атрымаць фінансавую падтрымку. Звярнулася 123 грамадзяніны, выплаты склалі 73,6 тысячы рублёў. Працавалі і з юрыдычнымі асобамі. Там чакаюцца кампенсацыі на мільёны рублёў. Варта адзначыць работу ў гэты перыяд вядучых спецыялістаў Алы Буцько, Святланы Пеевай, Дзмітрыя Лабанка, спецыяліста І катэгорыі Святланы Асаула.

Калі аналізаваць выплаты ў агульным, то за студзень-кастрычнік землякам выплачана 635 тысяч рублёў: па добраахвотным страхаванні — 385, у тым ліку па маёмасці грамадзян — 266; абавязковым страхаванні — 250 тысяч, з якіх па страхаванні адказнасці ўладальнікаў транспарту —       196 тысяч.

— Увогуле якая ж нагрузка атрымліваецца на кожнага агента?

— Увесь раён падзелены на 18 участкаў. Кожны з агентаў мае замацаваную тэрыторыю як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. На кожнага прыходзіцца каля 1 060 кватэр, 375 домаўладанняў плюс больш за 800 дагавораў аб страхаванні дамашняй маёмасці. Таму, зразумела, у рабоце павінна быць дакладная сістэма: своечасова наведаць або патэлефанаваць страхавальнікам, каб нагадаць аб тэрмінах дагавору, своечасовай аплаце, плюс пошук новых кліентаў. З цягам часу пералік паслуг пашыраецца ў адпаведнасці з рэаліямі. Нашым калегам нават трыццаць гадоў назад яшчэ цяжка было б уявіць, што прадметам страхавання стануць банкаўскія карты, партатыўныя ўстройствы, мабільныя сродкі перамяшчэння, рэпрадуктыўнае здароўе. Не кажучы ўжо пра тых, хто працаваў на страхавой ніве сотню гадоў таму.

— З якім настроем калектыў сустракае прафесійнае свята?

— Зразумела, з пазітывам. Многія атрымаюць заахвочванні. Падзяка “Белдзяржстраха” чакае Яўгенію Плышэўскую, прадстаўніцтвам будуць узнагароджаны Кацярына Малык, Наталля Буцько, Аксана Чыгілейчык, Наталля Калеснік, Наталля Зыкава. Увогуле, усе нашы працаўнікі накіроўваюць свае сілы, веды і прафесіяналізм на задавальненне патрэб землякоў у абароне жыцця, здароўя і дабрабыту праз якасныя і даступныя паслугі страхавання.

Последние новости

Общество

Человек-легенда. Леонид Скитович посвятил осиповичскому филиалу “Елизово” ОАО “Гродненский стеклозавод” более пятидесяти лет своей жизни

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Накануне профессионального праздника прокурор Осиповичского района Денис Иваньков рассказал корреспонденту АК о проведенной с начала года работе

25 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником ДРСУ № 199

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 25 июня для всех знаков зодиака

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Почетной грамотой районного исполнительного комитета награждены…

24 июня 2025
Читать новость
Общество

На прошлой неделе Олег Дьяченко провел ряд встреч в Осиповичском районе

24 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем