Беларускі народны каляндар на 2025 год
Тут прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі і г.д. Дні, якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай (*) пазначаны святы “рухомай” царкоўнай пасхаліі, што не маюць пастаяннага месца ў годзе.
Умоўныя абазначэнні: п. — панядзелак, а. — аўторак, с. — серада, ч. — чацвер, пт. — пятніца, сб. — субота, н. — нядзеля.
Студзень
6. п. Першая, Посная куцця. Перадкалядная вячэра. Які дзень, такі і год. Богаз’яўленне, Тры Каралі.
7. а. Раство Хрыстова. Пачатак Каляд. Калядавалі. Насілі “звязду”. Паказвалі батлейку.
13. п. Шчодрая куцця. Пачатак Шчодрага тыдня.
14. а. Васілле. Новы год па праваслаўным календары.
18. сб. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця.
19. н. Вадохрышча (Кшчэнне). “На Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама”.
20. п. Прывадохрышча — заканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту).
25. сб. Таццяна. Свята студэнтаў. “Сонца зіхаціць — на ранні прылёт птушак, а снег — на дажджлівае лета”.
Люты
2. н. Грамніцы, Стрэчанне. “Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы”.
6. ч. Паўзіміца Аксіння. “Які дзень на Аксінню, такая будзе і вясна”.
13. ч. Стрэчаньскія Дзяды.
14. п. Валянцін. Свята закаханых. Трыфан. “На Трыфана зорна — вясна позняя”.
15. сб. Грамніцы, Стрэчанне. “Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася”.
17. п. Пачатак *Памінальнага, Дзедавага тыдня, Памінальніца.
22. сб. *Памінальніца. Канец Памінальнага тыдня.
24. п. Масленічны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Дзяўчаты вешалі “калодкі” нежанатым хлопцам. Мацей. “На Мацея дарога пацее”.
25. а. *Залвіцыны вячоркі.
26. с. *Лысая серада. На ўзгорках з’яўляюцца “праталіны-залысіны”.
27. ч. *Блакітны чацвер. *Тлусты чацвер.
28. пт. *Цешчыны вечары.
Сакавік
1. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы).
2. н. *Масленіца. *Развітальны, або Дараваны дзень. *Гуканне вясны. “Блаславі, божа, зіму замыкаці, вясну загукаці”.
3. п. Першы дзень Вялікага посту (да 19.04).
5. с. *Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў католікаў, да 19.04).
8. сб. *Зборава субота. Абрад “споведзі дзежкі”. Дзедава пятніца.
9. н. *Зборніца, Ізбор. Пачатак збору селяніна ў поле.
14. пт. Аўдоцця Вясноўка, Аўдокі. Гуканне вясны. “На Аўдокі голы бокі”.
17. п. Герасім Гракоўнік. “Герасім гракоў прыгнаў”.
18. а. Конан Агароднік. Усіх выводзіць на агароды.
19. с. Язэп. “Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту” (забарона на шлюб).
20. ч. Веснавое раўнадзенства.
22. сб. Саракі. Свята вясновага раўнадзенства. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў.
24. п. *Пачатак Храстовага тыдня. Рабілі Засеўкі.
25. а. Дабравешчанне, Звеставанне. Прылёт бусла. Гуканне вясны.
31. п. Матрона. Пачатак *Пахвальнага тыдня.
Красавік
4. пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак.
5. сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў. Арына. “На Арыну сей капусту ў рассадніках”.
6. н. Камаедзіца. Свята мядзведзя.
7. п. Благавешчанне.
13. н. *Вербніца. Асвячалі вярбу, сцябалі ёю прыгаворваючы “Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень — Вялікдзень”. *Пальмова (Вербна) нядзеля.
14. п. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце. Прабуджэнне хатніка.
17. ч. *Чысты чацвер. Ідуць у лазню.
19. сб. *Вялікая, Чырвоная субота. Фарбавалі яйкі.
20. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ. Вельканац у католікаў.
23. с. *Градавая серада. “Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на “голы” лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла”. Войцах.
24. ч. *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўскі чацвер). Дзень памінання на могілках.
29. а. *Радаўніца. “На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць”.
Май
6. а. Юр’е. Свята жывёлы. “Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня”.
12. п. Пачатак *Пераплаўнага (Чарвівага) тыдня. У агародзе не садзілі, каб не завяліся чэрві.
20. а. Антоній. “На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца”.
22. ч. Мікола Веснавы. Свята пастухоў.
24. сб. Макей. Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры, і лета будзе мокра.
27. а. Сідары. “Прыйшлі Сідары — прыйшлі і сіверы”.
28. с. Пахом. “Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом”.
29. ч. *Ушэсце. *Ушэсце. Магдалена. “Магдалена зязюльку прысылае”.
31. сб. Фядот. “Як на дубе апушка — у Фядота поўна аўса кадушка”.
Чэрвень
2. п. Тры пакутнікі.
4. с. *Градавая серада.
5. ч. Дзень Ефрасінні Полацкай.
7. сб. *Духавая субота, Зялёная субота. “Завівалі” вянкі, бярозкі.
8. н. *Сёмуха, Тройца. *Сёмуха, Зялёныя святкі, Пяцідзясятніца. Свята зелені.
9. п. *Святы Дух. *Русальніца, Іван ды Мар’я.
12. ч. *Наўская Тройца. Памінанне продкаў на могілках.
13. пт. Ерамей. “Прыйшоў Ерамей — больш не сей”.
15. н. *Русальчыны розыгры. Засцерагаліся русалак.
16. п. *Пятроўка, Петравіца. Пятроўскі пост да 11 ліп.
20. пт. *Дзевятуха. Дзень засцеражэння ад навальніцы.
21. сб. Тодар. Летняе сонцастаянне.
23. п. Купала.
29. н. Ціхан. “Пеўчыя птушкі заціхаюць”. Пятрок.
Ліпень
6. н. Купалле. Свята Сонца і кахання. “Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне”.
7. п. Іван Купала. “Учора была Купала, а сёння Іван”.
10. ч. Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”. Самсон. “На Самсона дождж — сем тыдняў то ж”.
12. сб. Пятро. Свята заканчэння Купалля.
14. п. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. “Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям’ян сена грабе”.
18. пт. Свята Месяца. “Месяц гуляе”.
21. п. Казанская, Градавы дзень.
26. сб. Ганна. Снапы кладзе. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду.
29. а. Афінаген. Заціхаюць птушкі.
30. с. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Іллёю). Дзень “зазубрывання” сярпоў перад жнівом.
Жнівень
1. пт. Макрыны. “Глядзі восень па Макрыні”.
2. сб. Ілля. “Ілля нарабіў гнілля”. “Укінуў у воду кусок ільда”.
6. с. Барыс Палікоп. “Барыс і Глеб — паспеў хлеб”.
9. сб. Палікоп. Паліць копы. Панцеляймон. Сцаляў ад хвароб галавы.
10. н. Лаўрын. “На Лаўрына спяшай да млына”.
12. а. Сіла. Жыта сей.
14. ч. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 27 жніўня.
15. пт. Прачыстая, Зельная. “Прыйшла Прачыста — стала поле чыста”.
17. н. Еўдакія. Агуркі збірае.
19. а. Яблычны Спас. Свята садавіны.
24. н. Баўтрамей. “Святы Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей”.
27. с. Міхей. Выспяваюць брусніцы.
28. ч. Прачыстая, Зельная. Свята ўраджаю.
29. пт. Трэці Спас. Свята хлеба.
31. н. Флор і Лаўр. Арабінавыя дзень і ноч. “Сухая” навальніца або дождж.
Верасень
5. пт. Лупа. “Сей на Лупа — будзе жыта купа”.
8. п. Другая Прачыстая. “Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста”.
10. с. Мацей. Абаронца ад п’янства.
13. сб. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
14. н. Узвіжанне. Закрыванне зямлі. Сымон. Абрад “жаніцьбы коміна”. Бабіна лета.
19. пт. Цуды, Міхал. “Міхал з поля спіхаў”.
21. н. Багач, Нараджэнне Божае Маці. Свята заканчэння ўборкі зерневых.
22. пн. Асенняе раўнадзенства.
26. пт. Стаўроўскія Дзяды.
27. сб. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі збіраюцца ў кучу.
29. пн. Міхал. “Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі”.
Кастрычнік
2. с. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Пакровы ўдарыць.
4. сб. Пранцішак, Францішак. “На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка”.
8. с. Сяргей. “З Сяргея пачынаецца зіма”.
9. ч. Іван Шаптун, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест. “Іван Багаслоў дружкі разаслаў, а на Пакрова дзеўка гатова”.
14. а. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. “Калі на Пакрову маладзік, то будзе лёгкая зіма. З поўначы вецер — халодная зіма, з поўдня — цёплая”. Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі “ў дзеўкі” сябровак.
21. а. Зміцер. “Да Змітра баба хітра”.
25. сб. Марцін — свята млынароў. Частаваліся гусяцінай на млынавым крузе. “Марцін святы — любіцель гагаты”.
28. а. Параскева Пятніцкая. Забарона на прадзенне.
30. ч. Паклоны. Дзень адбівання паклонаў.
Лістапад
1. сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. “Святыя дзяды, завём вас…”. Усе Святыя.
2. н. Задушны дзень, Задушкі. Памінальны дзень.
4. а. Казанская. “Да Казанскай — не зіма, а пасля — не восень; зранку — дождж, з вечара — снег”.
9. н. Тодар. “На Тадора поўна камора”.
10. п. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.
11. а. Марцін. “Мядзведзь кладзецца ў бярлогу”.
12. с. Артошка. Пачатак прадзення.
14. пт. Кузьма-Дзям’ян. Апякун земляробства, кавалёў і вяселля.
21. пт. Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. “Мядзведзі ідуць у спячку”.
22. сб. Матрона. “З Матроны становіцца зіма”.
24. п. Хвёдар Студзянец. “Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць”.
27. ч. Піліп. Пярэдадзень Піліпоўскага посту.
28. пт. Піліпаўка — перадкалядны пост (да 06.01).
29. сб. Мацей. “На Мацея зіма пацее”. Андрэйкі. Дзявочае свята.
30. н. Адвент. Раждзественскі пост.
Снежань
4. ч. Барбара. “Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла”.
5. пт. Пракоп. Савы. “Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае”.
6. сб. Мікола, Мікалайкі. “Хвалі зіму па Міколе”.
7. н. Кацярыны. “Забрала край лета”. Адвент.
9. а. Юр’е Зімовы. Ганны. “Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні”.
13. сб. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.
14. н. Адвент.
17. с. Варвары. “Мікола і Варвара ноч урвалі”.
19. пт. Мікола Зімовы. “Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета”. “Мікола марозам гвоздзіць”.
21. н. Зімовае сонцастаянне.
24. с. Вігілія. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студз.).
25. ч. Божае Нараджэнне. Было Новым годам. Спірыдон Сонцаварот.
26. пт. Сцяпан. Дзень найму батракоў у мінулым. “На Святы Сцяпан кожны сабе пан”.
31. с. Багатая куцця. Сільвестр. Варажылі дзяўчаты. Марк. “Марка да Варка — няхай будзе парка”.
Паводле Алеся ЛОЗКІ, фалькларыста.