Багушэвіцкія адметнасці

Багушэвіцкія адметнасці

У плане тэрытарыяльнай арганізацыі мясцовага кіравання і самакіравання Бярэзінскі і Асіповіцкі раёны істотна адрозніваюцца: у паўночных суседзяў некалькі гадоў таму адбылося зліццё сельсаветаў, і колішні Якшыцкі — ён быў бліжэйшым да асіповіцкай мяжы — увайшоў у склад Багушэвіцкага сельсавета.

Адміністрацыйнае ўзбуйненне супала з наплывам “новых дачнікаў” — заможных мінчан і расіян, якія масава скупілі ўсе даступныя сядзібы ў вёсках, размешчаных каля Бярэзіны. У выніку цяперашні сельсавет выразна падзяляецца на дзве зоны. Уздоўж рэчкі — амаль суцэльная “Рублёўка”, у склад якой уваходзяць буйныя квітнеючыя паселішчы Прыцерпа, Перавоз, Бычын, Якшыцы, Міхалёва, а вёскі, якія ляжаць далей ад узбярэжжа, — маленькія і пераважна заселеныя пенсіянерамі.

остановка

З гэтай нагоды перад мясцовай уладай паўстала нямала няпростых лагістычных задач у арганізацыі медыцынскага, гандлёвага і транспартнага забеспячэння аддаленых населеных пунктаў, захавання бяспекі пражываючых там людзей. Падтрыманне якасці жыцця на належным узроўні патрабуе добрай зладжанасці ў рабоце ўсіх зацікаўленых служб, што дасягаецца не заўсёды проста. Але ж недарэмна кажуць, што той, хто хоча, знаходзіць тысячы магчымасцей і нестандартных падыходаў!

Напрыклад, кожны панядзелак машына хуткай дапамогі, “прыпісаная” да Багушэвіцкай амбулаторыі, робіць аб’езд усіх адзінокіх састарэлых і сямей з нованароджанымі дзецьмі. Сельвыканкам жа працуе па суботах, а двойчы ў месяц яго старшыня з камандай спецыялістаў праводзіць выязныя прыёмы. Атрымала дадатковы стымул і сістэма мясцовага самакіравання: раз у два месяцы ў вёсках Савета праводзяцца сходы грамадзян, на якіх вырашаецца нямала праблем.

Летась сумеснымі намаганнямі атрымалася звесці практычна ў “нуль” крымінагенную актыўнасць, хаця перамога ў барацьбе за правапарадак абсалютнай, як вядома, не бывае. Вось і сюды напачатку года з месцаў адбыцця пакарання вярнулася адразу некалькі зладзеяў-рэцыдывістаў, якія адзначылі вяртанне на волю шэрагам рэзанансных крадзяжоў. Зламыснікаў затрымалі, аднак статыстыку яны сапсавалі моцна…

Багушэвічы не без прычыны ганарацца мясцовым комплексам сярэдняя школа-дзіцячы сад. Дзякуючы намаганням энтузіястаў і выдатных педагогаў Алене і Барысу Барэль, адукацыйная ўстанова пераўтворана ў цэнтр эколага-эстэтычнага выхавання. Дзеці тут не толькі засвойваюць школьную праграму, але набываюць у чымсьці больш важныя веды ды практычныя навыкі — разуменне роднай прыроды і павагу да яе. А яшчэ не на словах, а на справе прывучаюцца да здаровага ладу жыцця. Прычым з вялікай ахвотай і жаданнем.

церковь табличка церковь

Ну а аматараў даўніны тут чакае свайго роду антыпод нашага замчышча: высокая паўвыспа, дзе некалі мясцілася ўмацаванае пасяленне, не менш старажытнае, чым Свіслацкі замак. Толькі замест рэшткаў гаспадарчай пабудовы мясцовых памешчыкаў Незабытоўскіх у суседзяў стаіць зграбны касцёл XVIII стагоддзя. Яшчэ некалькі гадоў назад ён таксама ўяўляў сабой каменныя нагрувашчванні, затое сёння — амаль адноўлены. Рэстаўрацыя ўнутраных памяшканняў працягваецца, аднак звонку “архітэктурная іскрынка” ўжо выглядае дастойна. Як і павінен выглядаць помнік мінуўшчыны, да якога сучаснікі адносяцца з належнай павагай.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем