Атрымаць залаты медаль пасля заканчэння 11 класаў — справа няпростая. Такая ўзнагарода — вынік каласальнай шматгадовай працы. Наколькі цяжка было атрымаць атэстат з адзнакай і кім жадаюць стаць у будучым медалісты-2023?

Атрымаць залаты медаль пасля заканчэння 11 класаў — справа няпростая. Такая ўзнагарода — вынік каласальнай шматгадовай працы. Наколькі цяжка было атрымаць атэстат з адзнакай і кім жадаюць стаць у будучым медалісты-2023?

Шлях да поспеху

Атрымаць залаты медаль пасля заканчэння 11 класаў — справа няпростая. Такая ўзнагарода — вынік каласальнай шматгадовай працы. Наколькі цяжка было атрымаць атэстат з адзнакай і кім жадаюць стаць у будучым медалісты-2023?Паліна Бушкова, Ялізаўская СШ:

З першага класа вучылася на выдатна і задаволена, што дасягнула ў жыцці першай сур’ёзнай мэты. Вялікая падтрымка адчувалася ад бацькоў, настаўнікаў і кіраўніцтва школы. Вельмі ўдзячна свайму настаўніку беларускай мовы і літаратуры Галіне Вячаславаўне Быкавай. Яна дапамагала вывучаць гэтыя прадметы больш паглыблена, што несумненна паўплывала на мае поспехі ў алімпіядным руху, міжнародных конкурсах і, канечне, выніку цэнтралізаванага экзамена. Упэўнена, што будзе 100 балаў па беларускай мове, больш перажывала за гісторыю, але, як аказалася, дарэмна: па гэтаму прадмету я набрала 95 балаў. Паступаць збіраюся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе буду вывучаць славянскую філалогію.

Павел Малец, Ясенская СШ:

— Да восьмага класа па некаторым прадметам у мяне былі сярэднія адзнакі, але потым стаў займацца больш старанна і вы-правіў іх на “выдатна”. Таксама пачаў актыўна ўдзельнічаць у алімпіядах і розных конкурсах. Для паспяховай вучобы вельмі важна мець жаданне атрымліваць новыя веды, практыкавацца ў прымяненні правілаў і гэтак далей. Калі яно ёсць, настаўнікі з задавальненнем дапамагаюць. Лічу, што ў жыцці трэба спрабаваць свае сілы ў розных напрамках, каб потым не шкадаваць, што чагосьці не зрабіў. Вучобу ў школе спалучаў з заняткамі спортам і ігрой на гітары. Сярод прадметаў, што вывучаў, перавагу аддаваў фізіцы і хіміі. У будучым планую стаць правізарам.

Таццяна Майнінгер, Татаркаўская СШ:

— Атрымаць залаты медаль — мая даўняя мара. У трэцім класе зразумела, што хачу дасягнуць такой узнагароды, і пачала крочыць у зададзеным напрамку. Гэта было даволі складана, часам хацелася ўсё кінуць. Але мяне матывавала мара, амбіцыі і тое, што шмат чаго было ўжо зроблена для дасягнення мэты. Вельмі ўдзячна сваім настаўнікам, якія імкнуліся падтрымліваць. Шмат укладаюць у маю адукацыю і бацькі, таму яны маюць прамое дачыненне да гэтага медаля. Перад іспытам па рускай мове звярталася да дапамогі рэпетытара, таму што індывідуальная падрыхтоўка дае дадатковыя магчымасці. З пятага класа ўдзельнічала ў алімпіядным руху па гісторыі. Увогуле да гэтага прадмета маю асаблівую схільнасць. Крыху крыўдна, што на ЦЭ па гісторыі Беларусі набрала 99 балаў. Але адзін бал, якога не хапіла, расцэньваю як стымул для ўдасканальвання.

Паступаць збіраюся ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і стаць пера-кладчыкам, таму што замежныя мовы — яшчэ адзін з маіх інтарэсаў. Аднак трэба яшчэ паспяхова здаць ЦТ па англійскай мове. Нягледзячы на тое што вучоба займала шмат часу, заўсёды знаходзіла занятак для душы: чытанне, шахматы, вязанне і іншыя. Таксама ў школе захапляла грамадская работа. Часта была вядучай на мерапрыемствах і дэкламавала вершы.

Мікіта Брага, сярэдняя школа № 1:

— Залаты медаль не быў мэтай. Імкнуўся перш за ўсё да ведаў. А вышэйшая ўзнагарода стала прыемным бонусам. Сакрэт поспеху, лічу, у адным: трэба штодзень старацца ўдасканальваць сябе, канцэнтравацца на самым галоўным. Аднак нельга ўвесь час аддаваць вучобе. З задавальненнем займаюся валейболам, а таксама працую ў трэнажорнай зале. З’яўляюся актыўным членам Маладзёжнага парламента. На яго пасяджэннях можна даведацца аб праблемах раёна і паўплываць на іх вырашэнне. Вельмі прыемна ўсведамляць, што маеш дачыненне да развіцця малай радзімы.

Мне бліжэй дакладныя навукі — фізіка і матэматыка, аднак будучую прафесію выбраў у іншым напрамку. Вырашыў прадоўжыць сямейную дынастыю і стаць крыміналістам.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем