Асіповіцкі раён: як жыццё, суседзі?

Асіповіцкі раён: як жыццё, суседзі?

Ад Градзянкі да Лядоў даехаць проста — паселішчы звязвае асфальтаваная шаша, ды і адлегласць паміж імі нейкіх 10 кіламетраў. Але зразумець, што патрапіў у іншы раён, можна і не звяртаючы ўвагу на прыдарожныя шыльды-ўказальнікі. Скончылася Асіповіччына — скончыўся лес. Лясістасць Чэрвеньскага раёна амаль удвая ніжэй, чым у нашага, і гэта акалічнасць адчуваецца нечакана востра. Ды і стан шашы на мяжы змяніўся рэзка. У дзень паездкі чэрвеньскія дарожнікі праявілі болей увішнасці і ачысцілі праезную частку ад снегу ўжо з раніцы, а ДРБУ № 199 справілася з гэтай справай значна пазней.

Відавочная розніца ў прыярытэтах: для нас памежны кавалак дарогі — мала каму патрэбныя транспартныя “задворкі”, а ў Лядзенскім сельсавеце яна — з першага да апошняга кіламетра — адна з галоўных частак сістэмы шляхоў зносін, да якой “прывязана” 52 паселішчы з агульнай колькасцю насельніцтва каля 2,1 тысячы чалавек. Для параўнання: Градзянскі сельсавет — гэта ўсяго 9 вёсак і каля 1 тысячы жыхароў…

Паколькі ў нашай краіне дзейнічаюць аднолькавыя сацыяльныя стандарты, ва ўмовах жыцця розных рэгіёнаў значных адрозненняў быць не можа. Але ж пэўныя мясцовыя асаблівасці непазбежна прысутнічаюць.

Храм Уваскрашэння Хрыстова ў вёсцы Ляды ўзведзены ў 2011 годзе на ахвяраванні Тамары Паўлаўны і Івана Ігнатавіча Бабічаў, а таксама жыхароў акаляючых вёсак.
Храм Уваскрашэння Хрыстова ў вёсцы Ляды ўзведзены ў 2011 годзе на ахвяраванні Тамары Паўлаўны і Івана Ігнатавіча Бабічаў, а таксама жыхароў акаляючых вёсак.

У лядзенскіх вёсках зараз адбываецца цікавы “дэмаграфічна-транспартны” працэс, якія ўплывае на самыя розныя бакі іх жыцця. Мінчане прыблізна два гады назад патокам рушылі ў заходнюю частку Чэрвеньскага раёна з мэтай абзавесціся “фазендай”. “Дачны ўдар” прыняў на сябе менавіта Лядзенскі сельсавет, куды са сталіцы найзручней дабірацца. У выніку кошт вясковых дамоў узрос больш чым удвая (цэнавы мінімум зараз складае каля 6 тысяч “умоўных адзінак”), а колькасць часовых жыхароў дасягнула паловы ад колькасці пастаяннага насельніцтва. Суседзям тут можна па-добраму пазайздросціць, бо ў градзянскіх вёсках за мінулы год было прададзена ўсяго дзве хаты.

ч 024 ч 032

Эканоміка Лядзенскага сельсавета больш разнастайная — на яго тэрыторыі дзейнічае тры сельскагаспадарчыя і столькі ж вытворчых прадпрыемстваў, у ліку якіх даволі буйны прыватны “Нафтабітумны завод”, два лясніцтвы. У Градзянцы ўсё больш сціпла: адзін СВК — калгас “Новы шлях”, невялікая прыватная лесапілка, ды таксама два лясніцтвы.

Гандлёвае абслугоўванне, наадварот, цікавей на нашым баку: за грошы вяскоўцаў тут змагаюцца крамы райста і прыватныя магазіны, у той час як у сусе-дзяў спажыўтаварыства — поўны манапаліст.

Старшыня Градзянскага сельсавета Валянціна Хісаева і яе калега з Лядоў Алена Гамеза згадзіліся, што ўзровень жыцця ў памежных сельсаветах прыблізна роўны, хаця знайсці прыстойную працу ўсё ж прасцей на лядзенскім баку.

Ёсць у суседства саветаў з розных абласцей і нечаканыя наступствы, свайго роду трансгранічныя бонусы. Напрыклад, Асіповіччына перайшла на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне яшчэ ў мінулым годзе, тады як арганізаваны пераход на яго для Чэрвеньскага раёна – справа будучыні. Аднак значная частка паселішчаў Лядзенскага сельсавета атрымлівае з нашага боку досыць якасны сігнал, каб глядзець лічбавыя каналы, так бы мовіць, сепаратна.

Вятрак у вёсцы Лучча
Вятрак у вёсцы Лучча

На жаль, трывалых сувязей — на ўзроўні аб’яднанняў па інтарэсах, органаў мясцовай улады — паміж Градзянскім і Лядзенскім сельсаветамі не існуе. Але ж тое не азначае, што для іх развіцця няма магчымасцей.

Узяць, напрыклад, сферу адпачынку. У нас папулярнае свята Масленіцы не атрымліваецца праводзіць у раённым фармаце, а вось на Чэрвеньшчыне яно з’яўляецца адным з брэндаў мясцовай культуры. Што істотна — у гэтым годзе Масленіца будзе праводзіцца 21 лютага ў вёсцы Вялікаполле, а гэта зусім недалёка ад Лядоў. Чым не нагода завітаць у “блізкае замежжа”?

Яшчэ адзін цікавы суседскі фэст, дзе асіповіцкім гасцям будуць рады, праводзіцца ў чэрвені ў вёсцы Язаўка. Гэта амаль аўтэнтычны вясковы кірмаш з элементамі адпаведнай святочнай абраднасці, традыцыйнымі забавамі і продажам экалагічна чыстых прадуктаў, зробленых мясцовымі сялянамі па класічных рэцэптах нацыянальнай кухні.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем