Асіповіцкі раён: лесу — быць!

Асіповіцкі раён: лесу — быць!

Мы прывыклі да таго, што багацці прыроды — дадзенасць, і можна браць, нічога ці мала аддаючы ўзамен. Але — не ў выпадку з лесам: захаваннем і рацыянальным яго выкарыстаннем даўно і паспяхова займаюцца падраздзяленні лясной гаспадаркі. У іх ліку і Акцябрскае лясніцтва, якім ужо каля дзесяці год кіруе Андрэй САРОКА:

lesnichiy-Soroka
Андрэй САРОКА

— Лес, вядома, рэсурс аднаўляльны, але каб стабільна атрымліваць добры “ўраджай”, трэба шмат і   сур’ёзна працаваць, укладваючы сілы не толькі ў дзень сённяшні, але і ў заўтра. Гэта і робім. Зараз у лясніцтве працуе 25 чалавек, і амаль усе — з немалым стажам: выпадковых людзей лес не любіць. Прыклад “невыпадковага” чалавека — вадзіцель Алег Жук, які аддаў лясной справе больш за 27 гадоў і неаднаразова станавіўся лепшым па прафесіі ў вобласці.

Мінулы год стаў для калектыву ўдалым: нарыхтавалі 25 тысяч кубаметраў драўніны ліставых парод і зарабілі  6 мільярдаў рублёў — на 20% больш, чым у 2013 годзе. У Польшчу, Літву, Узбекістан экспартавалі 12 тысяч “кубоў” дзелавой драўніны на 317 тысяч долараў. Правялі высечкі догляду на 55 гектарах маладняку. З адходаў з дапамогай ру-більнай машыны вырабілі 3.000 кубічных метраў паліўных трэсак: 80% пайшло на экспарт, астатняе — на патрэбы міні-ЦЭЦ і УКП ЖКГ. Палепшылася тэхнічная аснашчанасць: купілі тралёвачны трактар, тры сучасныя пілы, супрацьпажарны модуль на 500 літраў вады, які можна перамяшчаць на легкавым аўтамабілі.

Oleg-ZHuk
Алег ЖУК

Зрабілі немалыя ўкладанні і ў будучыню. Штогадовая пасадка лесу залежыць ад аб’ёму суцэльных высечак — на 14 гектарах замест алешыны і бярозы пасадзілі каштоўны дуб: глеба ў Акцябрскім лясніцтве багатая, таму прыжывальнасць — 94%. Саджанцы пастаўляе ліпенскі гадавальнік, а таму, што нават у 20-сантыметровага падгадаванага дубка магутная і разгалінаваная каранёвая сістэма, высаджваем дрэўцы “пад рыдлёўку”, а не з дапамогай мяча Колесава*. Працэс працаёмкі, але вынік таго варты: зірніце на дубы, якія былі пасаджаны ў лясніцтве 180 гадоў таму. Дарэчы, сёлета запоўнім маладняком яшчэ 40 гектараў, прычым на 30 з іх высадзім менавіта дуб. Вядзем таксама нарыхтоўку насення: адправілі 200 кілаграмаў яловых шышак на брыцалавіцкую шышкасушылку, адкуль апрацаванае і закансерваванае насенне пойдзе і ў беларускія гадавальнікі, і ў Расію, дзе хвойныя пароды вельмі запатрабаваныя.

Зімой лес быццам бы спіць, але ў лясніцтве і цяпер работы хапае: за паўтара месяца ўжо нарыхтавана і адпраўлена 1.200 “кубоў” драўніны, працягваецца высечка сухастою і навядзенне парадку ў лесапаласе ўздоўж дарог. А пра вясну тут заўсёды думаюць раней за астатніх: зусім хутка пачнецца рух соку, а плануецца сабраць каля 80 тон бярозавіку…

*Меч Колесава, або Саджальный меч Колесава — ручны інструмент, вузкая сталёвая рыдлёўка для пасадкі сеянцаў і саджанцаў лясных культур.

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем