Асіповіцкі лясгас: цяжкі, але знакавы перыяд

Асіповіцкі лясгас: цяжкі, але знакавы перыяд

17 верасня — Дзень работнікаў лесу

Бягучы год увойдзе ў гісторыю ДДЛГУАсіповіцкі доследны лясгас” як досыць складаны і трывожны. Толькі прадпрыемства паспела ўвайсці ў рабочы рытм пасля завяршэння распрацовак ветравальных лясоў у Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах, як чарговая навала: з’яўленне новых відаў жукоўкараедаў. Зноў трэба пераходзіць у экстранны рэжым: барацьба з небяспечнымі шкоднікамі патрабавала значнай канцэнтрацыі сіл на правядзенне санітарных высечак як у лясах прадпрыемства, так і зоне найбольшай актыўнасці караедаў — у Гомельскай вобласці.

Асіповіцкі “экспедыцыйны корпус” у складзе 8 адзінак высокавытворчай лесараспрацоўчай тэхнікі і каля 20 работнікаў ужо 2 месяцы працуе ў Светлагорскім лясгасе. Па першапачатковых планах высечка там была павінна завяршыцца напачатку кастрычніка, аднак зону паражэння аказалася не проста лакалізаваць, так што дапамагаць калегам з іншай вобласці давя-дзецца як мінімум да канца года.

Зразумела, удзел у “аўральных” работах не адмяняе спраў, якія прадпрыемства абавязана выконваць у адпаведнасці з планамі лесаводчай і лесагаспадарчай дзейнасці. Абавязацельствы напружаныя, адпавядаць ім няпроста, але менавіта праз рэакцыю на цяжкасці добра бачны ўзровень матывацыі калектыву, эфектыўнасць арганізацыі работы кіраўніцтвам прадпрыемства і кампетэнтнасць кожнага спецыяліста паасобку.

Да гонару лясгаса, у яго дзейнасці “слабых” звенняў не выявілася. Самае прыемнае сведчанне таму — колькасць работнікаў, якія будуць адзначаны з нагоды прафесійнага свята. Усяго граматы і падзякі атрымаюць 45 чалавек — амаль кожны дзясяты з калектыву прадпрыемства.

Ацаніць вынікі гаспадарчай дзейнасці без лічбавых паказчыкаў немагчыма. Яны ж у лясгаса годныя: прыбытак за 8 месяцаў бягучага года склаў 1,75 мільёна рублёў (летась за той жа перыяд — 1,6 мільёна), сярэдні заробак — 730 рублёў (рост — 120%). Што важна — пераважную большасць атрыманых сродкаў (1 мільён рублёў) прадпрыемства аператыўна інвесціравала ва ўмацаванне сваёй матэрыяльнай базы, пераважна ў набыццё новых, самых сучасных, машын і механізмаў. Сярод найбольш істотных “адзінак”, што папоўнілі парк спецтэхнікі, — міні-харвестар. Гэты лесанарыхтоўчы “камбайн” даў магчымасць механізаваць шэраг высечак, раней праводзімых выключна з дапамогай бензапіл. Дарэчы, менавіта сёлета ў механізацыі работ па лесанарыхтоўцы быў пераадолены своеасаблівы псіхалагічны бар’ер: адпаведны паказчык летась складаў 46,3%, зараз — 52,4%.

Скарачэнне долі ручной працы — працэс станоўчы, аднак мае і адваротны бок: вызваляюцца раней занятыя людзі. Гэтая праблема вырашана кіраў-ніцтвам лясгаса без аніякага напружання: 30 непатрэбных болей працоўных месцаў скарачаліся толькі пры выхадзе работнікаў на пенсію ці пры іх звальненні з прадпрыемства па ўласным жаданні. Вось так і трэба працаваць!

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем