Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый можна ўпэўнена ўнесці ў спіс стабільных прадпрыемстваў раёна

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый можна ўпэўнена ўнесці ў спіс стабільных прадпрыемстваў раёна
Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый можна ўпэўнена ўнесці ў спіс стабільных прадпрыемстваў раёна.
Мабыць, у чымсьці гэта тлумачыцца спецыфікай дзейнасці прадпрыемства. Будаўніцтва вядзецца пастаянна, таму вырабы з жалезабетону нязменна карыстаюцца попытам. Аднак галоўная прычына — няспыннае імкненне заняць на айчынным рынку будматэрыялаў дастойнае месца.

Сярод іншага, дасягненню добрых вынікаў спрыяе высокі прафесіяналізм калектыву завода. У перадавіках вытворчасці значыцца імя майстра ўчастка зборнага жалезабетону Рамана Марозава. Працоўныя поспехі спецыяліста былі адзначаны кіраўніцтвам раёна падчас святкавання Дня горада.

— На прадпрыемстве ўжо шосты год, — расказвае Раман Сяргеевіч. — У абавязкі ўваходзіць кіраванне брыгадай з дзевяці чалавек, забеспячэнне работнікаў неабходнымі матэрыяламі, састаўленне планаў. Зараз працуем над вытворчасцю паўшпал для Маскоўскага метрапалітэна і канструкцый для новай школы на вуліцы Чарняхоўскага ў родным райцэнтры. З нашых матэрыялаў створаны фундамент, зараз устанаўліваюцца калоны, на якіх, уласна, і будзе трымацца будынак. На чарзе — пліты перакрыцця пустотныя.

Істотны ўнёсак у агульную справу робіць і лінія вытворчасці жалезабетонных шпал, якой кіруе майстар Андрэй Шпілеўскі — спецыяліст з 20-гадовым вопытам. Яго веды і ўменні высока ацэньваюцца як кіраўніцтвам ЗЖБК, так і калегамі: да гэтага працаўніка заўжды звяртаюцца за парадай.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 августа для всех знаков зодиака

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Виктор Ананич проведет прием граждан в Осиповичах 8 августа

31 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах открылся магазин «Поле кветак» с продукцией из белорусского льна

31 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем