Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання пастаянна дасягае высокіх вынікаў у розных напрамках

Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання пастаянна дасягае высокіх вынікаў у розных напрамках

Час і развіццё тэхналогій уносяць карэктывы ва ўсе сферы жыцця, у тым ліку ў кадравую палітыку прамысловых прадпрыемстваў: пакаленне зумераў (тых, што нарадзіліся ў перыяд з 1995 па 2010 гг.) не гарыць жаданнем станавіцца за станкі, аддаючы перавагу працы ў камфортным офісе або ўвогуле на “дыстанцыёнцы”. Таму перад прадпрыемствамі стаіць задача ўтрымліваць людзей умовамі працы, адносінамі ў калектыве і іншымі перавагамі.

Адзін з моцных бакоў ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання” — кадравая палітыка. Як з пошукам і ўтрыманнем спецыялістаў спраўляюцца на заводзе, распавяла начальнік бюро па кадрах Алена Саўко.

— Сёння многія сферы адчуваюць недахоп кваліфікаваных рабочых рук. Якія спецыялісты зараз у дэфіцыце на АЗТМ?

— Да ліку найбольш запатрабаваных адносяцца электрагазазваршчыкі, слесары механазборачных работ, газарэзчыкі, а таксама інжынеры-тэхнолагі, інжынеры-канструктары, інжынеры-электронікі.

— Як ажыццяўляецца іх пошук?

— Размяшчаем аб’явы на сайце прадпрыемства, інфармацыйных парталах, у сацыяльных сетках, сродках масавай інфармацыі. На інфармацыйных стэндах і ў месцах масавага знаходжання работнікаў размешчаны аб’явы аб магчымасці працы ў якасці ўнутраных сумяшчальнікаў, а таксама атрымання дадатковых прафесій па кірунку асноўнай вытворчасці з наступным пераводам. На сустрэчах з калектывам пастаянна агучваецца просьба аб распаўсюджванні інфармацыі ў коле сваякоў, сяброў, знаёмых аб магчымасці працаўладкавання.

А яшчэ, так бы мовіць, працуем на апярэджанне. Актыўна карыстаемся сацыяльнымі сеткамі, якімі цікавіцца моладзь, вядзём шырокую прафарыентацыйную работу з навучэнцамі выпускных і профільных класаў школ горада, студэнтамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў: прымаем удзел у днях адчыненых дзвярэй профільных навучальных устаноў з прэзентацыяй арганізацыі і выпускаемай прадукцыі.

АЗТМ з’яўляецца базавым прадпрыемствам для Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа, навучэнцы якога праходзяць у нас вытворчае навучанне і практыку, а пасля вяртаюцца на прадпрыемства ў якасці маладых спецыялістаў.

— Багацце спосабаў у барацьбе за спецыяліста ўражвае. А што чакае чалавека пасля працаўладкавання?

— Перш за ўсё, шырокія магчымасці для актуалізацыі наяўных і атрымання новых ведаў і навыкаў. Кожнаму “свежаму” супрацоўніку прызначаецца куратар, пад наглядам якога ён пачынае працу. Таксама арганізавана падрыхтоўка і перападрыхтоўка без адрыву ад вытворчасці па сумежных рабочых прафесіях, якія неабходныя прадпрыемству. Акрамя прафесійнага развіцця, АЗТМ прапануе работніку стабільныя сацыяльныя гарантыі: надбаўку за стаж працы на прадпрыемстве, выплату матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне, да юбілейных дат, пры выхадзе на пенсію. Часткова пакрываюцца выдаткі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей работнікаў у летні перыяд. У залежнасці ад стажу працы ў арганізацыі прадастаўляюцца дадатковыя дні працоўнага водпуску. Ёсць у завадчан і магчымасць скарыстацца трохдзённым сацыяльным адпачынкам па сямейна-бытавых прычынах з захаваннем сярэдняга заробку. У сацпакет таксама ўваходзіць добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў.

— Як працуе сістэма заахвочванняў прадукцыйных работнікаў?

— У прынятым на заводзе Палажэнні аб прэміраванні прапісаны крытэрыі ацэнкі асабістага ўкладу кожнага ў дасягненні мэт арганізацыі. Перадавікі, акрамя грашовага заахвочвання, узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, падзякамі, ганаровымі граматамі, фота размяшчаецца на Дошцы гонару. Таксама для завадчан прадугледжаны выплаты да прафесійных свят і іншых святочных дзён.

— Падвядзём вынікі. Якія перавагі дае падобны падыход да кадравага пытання ў дзейнасці прадпрыемства?

— Руплівасць завадчан дазволіла завяршыць 2024 год з выбітнымі паказчыкамі. Прадпрыемства атрымала ўзнагароду ад свабоднай эканамічнай зоны Магілёў за дасягненне высокіх экспартных вынікаў, а правільнасць кадравай работы пацвердзілася Падзячным пісьмом Магілёўскага аблвыканкама за стварэнне працоўных месцаў з высокім узроўнем заробку.

Последние новости

Власть

Беларусь и Куба договорились подтянуть торговлю и экономику к высочайшему уровню политических контактов

25 июня 2025
Читать новость
Власть

Сильные кадры – сильная экономика. Почему Лукашенко продвигает целевое обучение

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Человек-легенда. Леонид Скитович посвятил осиповичскому филиалу “Елизово” ОАО “Гродненский стеклозавод” более пятидесяти лет своей жизни

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Накануне профессионального праздника прокурор Осиповичского района Денис Иваньков рассказал корреспонденту АК о проведенной с начала года работе

25 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником ДРСУ № 199

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 25 июня для всех знаков зодиака

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем