Асіповіцкі хлеб нават у пост ужываюць

Асіповіцкі хлеб нават у пост ужываюць

У панядзелак пачаўся Вялікі пост. Гэта асаблівы перыяд духоўнага ачышчэння, малітвы, пакаяння, міласэрнасці, які рыхтуе да галоўнага хрысціянскага свята — Вялікадня.

Вялікі пост даволі строгі. Тым не менш ёсць шэраг прадуктаў, якія дазваляецца есці і ў гэтыя дні. Да іх адносяцца садавіна, агародніна, крупы, бабовыя, арэхі, сухафрукты, мёд, саленні.

Многіх цікавіць пытанне, ці дазволена выкарыстоўваць хлеб для харчавання ў гэтыя дні.

Аказваецца, можна, калі выбраць гатунак, які не ўтрымлівае забароненых інгрэдыентаў. Свяшчэннікі лічаць, што хлеб у пост — аснова рацыёну, дзякуючы яму арганізм хутка насычаецца. Нават пры манастырах ёсць свае пякарні. “Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе”, — сцвярджае і народная мудрасць.

Асіповіцкі хлебазавод прапаноўвае спажыўцам шырокі асартымент хлебабулачных вырабаў на любы густ. Паклапаціліся мясцовыя хлебапёкі і пра веруючых. Пазнаёміўшыся з рэцэптурай прыгатавання, мы выбралі гатункі, у склад якіх не ўваходзяць яйкі, малочныя прадукты, сметанковае масла. А асноўнымі інгрэдыентамі з’яўляюцца мука (ржаная, пшанічная, зерневая), вада, соль, дрожжы ці закваска, у некаторых відах — семя, вотруб’е, сухафрукты, арэхі. Усе гэтыя прадукты дапушчальныя для харчавання ў пост.

Жадаючым атрымаць посны хлеб раім звярнуць увагу на наступныя гатункі хлеба: «Крестьянский» соладавы, «Смак жытнi», «Бородинский любимый», «Панскi», «Осиповичский» асобы, «Рудавский» хмелевы, «Елизовский успех», «Славянский простор» апетытны, «Прыгажосць» дыетычны новы, хлябец з семем ільну, пірог «Маковый соблазн».

Таму замест таго, каб шукаць патрэбны хлеб сярод прадукцыі іншых прадпрыемстваў, лепш вывучыць асартымент мясцовага хлебазавода. Бо, як сцвярджае прыказка, няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. 

Инна Заскевич

Последние новости

Общество

Кадровый стратег

27 сентября 2026
Читать новость
Общество

Инфографика «АК»

27 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дать второй шанс

26 сентября 2026
Читать новость
Профилактика

Это учения!

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

В гости к Дараганам

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

День подписчика

26 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем