Асіповіцкі аўтапарк № 19 папоўніўся новым аўтобусам «зубр»

Асаблівасць МАЗ-303047, які стаў трэцім прадстаўніком гэтай серыі ў тэхнічным асартыменце аўтапарка № 19, — незвычайны дызайн. Замест звыклых для аўтобусаў прамых ліній тут на бакавінах — ламаныя, а дах мае скос у пярэдняй і ўздым у задняй частцы. Па задумцы дызайнераў такі экстравагантны знешні выгляд павінен напамінаць пра адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі — зубра.
— Вышыня парогаў складае 32 сантыметры, што робіць паездку ў аўтобусе зручнай для пажылых людзей, — распавядае дырэктар прадпрыемства Мікалай Кавалёў. — На ўсіх радах сядзенняў у салоне прадугледжаны USB-парты для падзарадкі мабільных прылад. Не прыйдзецца пасажырам хвалявацца і пра камфортную тэмпературу ў салоне: МАЗ-303047 абсталяваны пяццю абагравальнікамі і адным кандыцыянерам.
Кіраваць “зубром” будзе дасведчаны вадзіцель Аляксандр Кульчынскі.
Агата Зіміна
