Асіповіцкая дыстанцыя пуці нясе адказнасць за бесперабойны і бяспечны рух цягнікоў

Асіповіцкая дыстанцыя пуці нясе адказнасць за бесперабойны і бяспечны рух цягнікоў

Яе работнікі захоўваюць у належным стане 516 км чыгуначных пуцей, у тым ліку больш за 100 км бесстыкавых, 93 пераезды, 68 мастоў (11 металічных, 57 жалезабетонных і два пешаходныя), 578 стрэлачных пераводаў, а таксама 73 вытворчыя і службова-бытавыя будынкі.

Дыстанцыя абслугоўвае чатыры галоўныя напрамкі — Асіповічы-Слуцк-Салігорск, Асіповічы-Магілёў, Асіповічы-Мінск і Верайцы-Градзянка.

Размешчана ў шасці раёнах Мінскай і Магілёўскай  абласцей. Аб’ядноўвае          19 станцый, тры з якіх вузлавыя. Сярэдняя груза-напружанасць за мінулы год склала 16,47 млн ткм/год, што амаль на 2 млн больш, чым летась.

Такая “гаспадарка” патрабуе пастаяннай увагі: летась быў выкананы ўзнаўленчы рамонт на адрэзках пуці Дзераўцы-Дараганава і Слуцк-Калій-3, прычым часткова — на новых матэрыялах з укладкай новых рэек. Заменены два камплекты стрэлачных пераводаў, 14 пераводаў перанеслі з драўлянай на жалезабетонную аснову. Атрымана і ўкла-дзена больш за тры тысячы жалезабетонных і амаль пяць тысяч драўляных шпал. За мінулы год была заменена 61 вострадэфектная і 427 дэфектных рэек. З дапамогай сучаснага комплексу TRANSLAMATIK узноўлена 223 дэфектныя рэйкі і наплаўлена 50 крыжавін.

Поспех любога прадпрыемства магчымы толькі пры наяўнасці надзейнай, працаздольнай і высокакваліфікаванай каманды. І такая ў дыстанцыі пуці ёсць! Сёння ў ПЧ-15 працуе 415 чалавек. Нямала пуцейцаў адзначана галіновымі ўзнагародамі. Напрыклад, начальнік пуцявой машыны Сяргей Каліноўскі нядаўна атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства транспарту і камунікацый. Нагрудным знакам “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” ІІ і ІІІ ступені адпаведна адзначаны брыгадзір Сяргей Хацько і электрагазазваршчык Васілій Ізмер. Дарэчы, майстар участка дэфектаскапіі Ілля Маісееў і рамонтнік штучных збудаванняў Аляксандр Емельянаў на конкурсе Магілёўскага аддзялення “Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце”, які прайшоў у мінулым месяцы, занялі ганаровыя першыя месцы.

Па словах начальніка дыстанцыі пуці Аляксандра Еўдакімовіча, прыклад у працы паказвае Яўгеній Старкоў, які прайшоў шлях ад манцёра пуці да начальніка вытворчага ўчастка. Перспектыўным работнікам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй называюць брыгадзіра Ягора Шатохіна — члена Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў. Дарэчы, кіраўніцтва дыстанцыі робіць усё для прыцягнення кадраў і замацавання маладых спецыялістаў: дапамагае рашыць жыллёвую праблему, выдае мэтавыя накіраванні ў профільныя навучальныя ўстановы. Летась на базе ПЧ-15 працаваў студэнцкі атрад з ліку навучэнцаў каледжа. Гэта практыка будзе працягнута.

Словам, перспектывы ў дыстанцыі ёсць, вопыт за 150 гадоў напрацаваны, калектыў разумее адказнасць, а таму асіповіцкім чыгуначнікам любая задача па плячы.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость