Асіповіччына працоўная

Асіповіччына працоўная

Эла Сенішэнкава паважае сваю работу за тое, што хоць яе вынікі не адразу бачныя, затое дадзеная дапамога жыццёва неабходная дзецям з асаблівымі па-трэбамі. Бачыць прагрэс сваіх вучняў, іх поспехі і радасць — найлепшая ўзнагарода за штодзённыя намаганні.

Працуе яна настаўнікам спецшколы-інтэрната. Як і педагог агульнаадукацыйнай школы, а ім Эла Яўгеньеўна калісьці таксама працавала, яна паказвае дзецям акаляючы свет, вучыць меркаваць і выказваць свае думкі, усвойваць веды і адаптавацца ў навакольным асяроддзі, але робіць гэта крышку ў іншым тэмпе, падстройваючыся пад індывідуальныя магчымасці кожнага навучэнца. Паралельна і з бацькамі вядзе работу, бо толькі пры сумесных намаганнях будзе вынік.

Дзякуючы якаснай рабоце электраманцёраў у жылыя дамы, дзіцячыя сады і школы, бальніцы і крамы, офісы і на прадпрыемствы бесперабойна падаецца святло. Аднак іх дзейнасць, як правіла, застаецца за кадрам. Электраманцёр АРЭС філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” РУП “Магілёўэнерга” Міхаіл Самарцаў расказаў, як праходзяць працоўныя будні.

— У арганізацыі ўжо сёмы год, — дзеліцца Міхаіл Яўгеньевіч. — Аднак агульны стаж работы па спецыяльнасці амаль тры дзесяцігоддзі. За гэты час распарадак працоўнага дня не мяняўся: з раніцы кіраўніцтвам ставіцца задача, абмяркоўваюцца спосабы яе вырашэння і брыгады прыступаюць да работы. Зараз займаемся ўстаноўкай прыбораў уліку, электрыфікацыяй пасёлкаў і вёсак. Клопатаў і нечаканасцей дадала нядаўняя непагадзь. Разам са шматлікімі абрывамі правадоў павялічылася колькасць цяжкадаступных месцаў, якія патрабуюць дадатковых намаганняў.

Абстрагавацца ад напружанай работы мужчыне дапамагае даўняе хобі — нумізматыка. У калекцыю ўваходзяць манеты розных краін выключна дробнага наміналу, і, як паведаміў калекцыянер, папаўняецца яна амаль кожны тыдзень.

Уявіць чыгунку без шпал немагчыма. А вырабляюць іх на заводзе жалезабетонных канструкцый, дзе ўжо дзесяць гадоў працуе Валерый Дубіна. Машыніст на канвеернай лініі, ён адказвае за кіраванне, кантроль і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання. Работа вельмі важная для бесперабойнай і эфектыўнай вытворчасці шпал і патрабуе высокай канцэнтрацыі, адказнасці і глыбокага разумення тэхналогіі. У вольны час Валерый захапляецца ціхім паляваннем — збірае грыбы. Прагулкі ў лесе дапамагаюць яму расслабіцца, аднавіць сілы і адпачыць ад гарадскога жыцця. Праца на заводзе звязана з пастаянным напружаннем і ўвагай, таму знаходжанне на прыродзе для яго — неабходная кампенсацыя.

Нават самыя простыя задачы вадзіцель ДЭУ № 73 Віталь Куцечка выконвае з адказнасцю і ўвагай, бо ведае, што кожны рэйс — гэта не толькі выкананне вытворчага задання, але і клопат пра бяспеку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Яшчэ ў дзяцінстве Віталь Віктаравіч ведаў, што стане вадзіцелем, як і яго бацька. Любоў да тэхнікі ў трэцім пакаленні пераймае і дачка-другакласніца, якая ўжо зараз цікавіцца татавай работай. Хутка падрасце і двухгадовы сын.

У дарожным упраўленні Віталь Куцечка працуе з 2014 года. За гэты час яго добрасумленнае стаўленне да працы неаднаразова высока ацэньвалася ў раёне, галоўным упраўленнем і ў вобласці.

Жыхарка Каўгароў Крысціна Краснашчок каля сямі гадоў працуе санітаркай палатнай у Дараганаўскай бальніцы сястрынскага догляду.

Работа гэта не з лёгких. Жанчына займаецца не толькі падтрыманнем чысціні ў памяшканнях, дзе знаходзяцца пацыенты, але і дапамагае нямоглым людзям абслугоўваць сябе. Ажыццяўляе гігіенічныя працэдуры, мяняе пасцельную бялізну, вывозіць на прагулкі, калі патрэбна, корміць. Санітарка — чалавек, які заўсёды знаходзіцца побач з пацыентамі, таму часта першай заўважае змяненні ў іх настроі і самаадчуванні, пры неабходнасці — пакліча медсястру ці доктара. Нават уначы прыйдзе на дапамогу, калі ўзнікне патрэба. Заўсёды выслухае, супакоіць, падтрымае словам і прыязнай усмешкай.

Последние новости

Общество

Что важно знать в сезон сбора ягод и грибов? Разъясняет Министерство по налогам и сборам

1 июля 2025
Читать новость
Общество

График отключения горячей воды в Осиповичах

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий, посвящённых Дню Независимости Республики Беларусь. Осиповичи, 3 июля 2025

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Напоминаем о местах отдыха у воды на территории Осиповичского района, где запрещено купание

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский район: коротко о разном

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем