Асіпаўчанка Надзея Данілаўна Шчупляк 1 сакавіка адзначыла юбілей. Усім на зайздрасць — 100 гадоў!

Асіпаўчанка Надзея Данілаўна Шчупляк 1 сакавіка адзначыла юбілей. Усім на зайздрасць — 100 гадоў!
Гледзячы на гэту абаяльную жанчыну, нават і падумаць цяжка, што яна пачала адлік другога стагоддзя жыцця. І хоць лёгкім яе лёс не назавеш, але Надзея Данілаўна ніколі не губляла аптымізму, упэўненасці. Яе ўсмешка не страціла былой гарэзлівасці, а вочы ўсё так жа свецяцца маладосцю.

Словам, павучыцца ў гэтай жанчыны ёсць чаму. І паслухаць яе вельмі цікава, бо памятае яна цудоўна і распавядае выдатна. Пра родную вёску Луку, мнагадзетную бацькоўскую   сям’ю, фашысцкую акупацыю. Надзея Данілаўна не мае статуса ўдзельніка вайны, але яе можна смела аднесці да гэтай слаўнай кагорты, бо яна разам з матуляй пекла хлеб для партызанаў, перадавала ў атрад харчовыя прыпасы. Ёй давялося хавацца ў лесе, уцякаць ад паліцаяў, якія рыхтавалі моладзь для адпраўкі ў Германію, бачыць папялішчы хат роднай вуліцы…

Не паспелі адгрымець у наваколлі баі, як дзяўчына пайшла працаваць на пошту. Праз яе рукі праходзілі ваенныя трохвугольнікі і пасылкі. Дарэчы, паштовая справа стала для яе прафесійнай дзейнасцю на ўсё жыццё. І хоць быў невялікі перапынак, калі Надзея, выйшаўшы замуж за ваеннага, адправілася з ім у Дрэздэн, але потым вярнулася ў Асіповічы і зноў жа пайшла ў аддзяленне паштовай сувязі. 30 гадоў адпрацавала ў гэтай сферы. Выгадавала дваіх дзяцей, мае ўнукаў і праўнукаў, якія сабраліся ў першы веснавы дзень з такой прыемнай нагоды.

Павіншаваць ветэрана працы прыйшло і кіраўніцтва мясцовага ўчастка паштовай сувязі Бабруйскага рэгіянальнага вузла. Надзея Багачова падзякавала Надзеі Данілаўне за шматгадовую бездакорную працу, тое, што яна была ў ліку тых, хто стварыў моцны падмурак для паспяховай работы і сёння служыць прыкладам працавітасці, стойкасці і жыццёвай мудрасці для прадаўжальнікаў яе справы.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем