Асіпаўчане ведаюць, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава штомесяц праводзіць у райцэнтры ці сельсаветах прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, наведвае працоўныя калектывы, удзельнічае ў розных мерапрыемствах

Асіпаўчане ведаюць, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава штомесяц праводзіць у райцэнтры ці сельсаветах прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, наведвае працоўныя калектывы, удзельнічае ў розных мерапрыемствах
Асіпаўчане ведаюць, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава штомесяц праводзіць у райцэнтры ці сельсаветах прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, наведвае працоўныя калектывы, удзельнічае ў розных мерапрыемствах. Не стаў выключэннем і люты.

Пра ўдзел Святланы Аляксандраўны разам з кіраўніцтвам рэгіёна ў мітынгу-рэквіеме на Алеі Герояў з нагоды 34 гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана і сустрэчы з членамі райарганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і сем’ямі загінуўшых воінаў у  СШ-1 раёнка ўжо паведамляла, але праца парламентарыя ў рэгіёне на гэтым не скончылася.

Уранку член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце правяла прыём землякоў, якія пажадалі мець зносіны з ёй вочна. І яны далёка не заўсёды ўздымалі пытанні мясцовага маштабу.

Станіслаў Лукашэвіч, напрыклад, агучыў надзею людзей сталага ўзросту наконт выплат дзяржавы па “савецкіх” укладаннях: назапашваемыя многімі на банкаўскіх рахунках грошы фактычна “згарэлі”, працоўныя паўнацэнныя рублі-чырвонцы ператварыліся ў нікчэмныя рэшткі, нейкія капейкі. А хіба просты чалавек вінаваты ў тым, што адбылося? Калі ж і кім будуць вернуты пакрыўджаным страчаныя сродкі?

І яшчэ адна праблема хвалюе жыхара Вяззя: непрызнаны гераізм. Узгадваючы тэму генацыду беларускага народа, ветэран педагагічнай працы лічыць, што мы павінны аддаць заслужаную шану не толькі тым, хто ў гады ваеннага ліхалецця ратаваў яўрэяў, а не забыцца адзначыць і тых, хто рызыкаваў жыццём, хаваючы ад фашысцкіх катаў дзяцей іншых нацыянальнасцей: яны таксама варты высокага звання “Праведнік народаў свету”.

15 лютага праваслаўныя адзначылі Стрэчанне Гасподняе. Гэтае двунадзясятае свята ад-крыла падрыхтоўку да Вялікага посту, які сёлета пачнецца 27 чысла, і Святлана Шутава ў другой палове серады наведала знакавае для Асіповіччыны месца — Прошчу. Год таму прыход быў ператвораны ў мужчынскі манастыр у гонар іконы Божай Маці “Жываносная крыніца”, і яго настаяцель ігумен Максім падрабязна расказаў парламентарыю і старшыні райсавета дэпутатаў Сяргею Сувееву пра жыццё манастырскага падворка ў в. Карытнае і Асіповічах, паказаў усю сённяшнюю гаспадарку Прошчы, манаскага братэрства.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость