Асіпаўчане віншуюць са святам

Асіпаўчане віншуюць са святам

Вольга Падвойская, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ліпеньскай сярэдняй школы:

— Я сапраўды карэнная жыхарка Асіповіччыны. Мае бацькі родам з аграгарадка Вяззе, у маладосці вучыліся і працавалі ў Мінску. Але малая радзіма заўсёды была ў іх сэрцы. Нядзіўна, што, стварыўшы ўласную  сям’ю, вярнуліся ў Асіповічы, працаўладкаваліся і ўсё жыццё да самай пенсіі рабілі тут: бацька — на заводзе аўтаагрэгатаў, мама — у дзіцячым садку № 8. На адным працоўным месцы, у адным працоўным калектыве. Таму ганаруся і шаную ўсіх жыхароў нашага раёна, якія сваёй працавітасцю, стараннасцю, руплівасцю, творчасцю развіваюць родную зямлю, робяць яе лепшай, прыгажэйшай.

Сам па сабе горад наш малады, але на тэрыторыі раёна мноства населеных пунктаў, якія маюць дастаткова старажытную гісторыю. Таму зацікаўленаму гісторыку, на мой погляд, ёсць дзе прымяніць сябе. Асабіста вывучаю жыццё населенага пункта Халуі (Ліпень) у XIX стагоддзі. Апошняя тэма даследавання — культавыя збудаванні, якія размяшчаліся на тэрыторыі Ліпеньскага сельсавета: цэрквы, сінагога, касцёл. Шмат белых плям яшчэ застаецца і ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: генацыд беларускага народа, партызанскі рух. Цікава даследаваць пасляваеннае аднаўленне роднага краю — калгасаў, прадпрыемстваў, школ. Было б выдатна, калі б у мяне і калег з‘явіліся аднадумцы, бо каму як не нам вывучаць і захоўваць памяць аб мінулым сваёй малой радзімы.

Іван Коктыш, фельчар Вязаўніцкага ФАП:

— 60 гадоў са 100-га-довай гісторыі нашага раёна праходзіла на маіх вачах: менавіта столькі мінула з таго дня, калі прыбыў па размеркаванні ў Вязаўніцу. Па сутнасці, Асіповіччына стала для мяне другой радзімай: прывык да людзей, палюбіў краявіды, стварыў сям’ю. І ўвесь гэты час стаю на варце здароўя мясцовага насельніцтва.

Калі пачынаў працу, сувязі з райцэнтрам не было, адзіны ў вёсцы тэлефон знаходзіўся ў калгаснай канторы, таму нярэдка, аказаўшы першую медыцынскую дапамогу, шукаў машыну і суправаджаў хворага ў раённую бальніцу: хуткая дапамога яшчэ не працавала. Былы старшыня калгаса Уладзімір Роўбель нярэдка даваў транспарт, каб даставіць пацыента ў горад.

Дарогі былі дрэннымі, аб асфальце толькі марылі. Вясной да сярэдзіны мая з-за бездарожжа аўтобусы не маглі даехаць да Вязаўніцы, і, каб дабрацца да райцэнтра, неабходна было да Паташні — добры тузін кіламетраў — ісці пяшком, а ўжо там садзіцца ў аўтобус. Таму з радасцю адзначаю, як змяніліся за гэты час нашы дарогі, ды і ўласныя машыны зараз ёсць у многіх, што дазваляе быць больш мабільнымі.

У Вязаўніцы заўсёды весела святкавалі Першамай, Дзень Перамогі, Новы год, Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Шмат дастойных лю-дзей ва ўсе часы пражывала тут, былі сярод іх ардэнаносцы, нават кавалераў ордэна Леніна некалькі налічвалася. Ганаруся і сваімі сённяшнімі аднавяскоўцамі, якія добрасумленна працуюць, адказна ставяцца да сваіх прафесійных абавязкаў, ствараюць сем’і, нараджаюць дзяцей.

Жадаю ўсім землякам менш хварэць, сачыць за сваім здароўем і весці актыўны лад жыцця!

Последние новости

Общество

1 мая 2025 года маршруты пригородного сообщения будут обслуживаться по расписанию ЧЕТВЕРГА

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

ЗАО «Осиповичский завод транспортного машиностроения» занесен на Республиканскую доску Почета

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

1 Мая в Осиповичах пройдет концертная программа художественной самодеятельности у фонтана в городском парке ” Первомайское настроение”

30 апреля 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчане результативно выступили в турнире по вольной борьбе

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает вывести отношения с Вьетнамом на качественно новый уровень

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

Мамаев курган, союзный форум и переговоры с Путиным. Как прошел визит Лукашенко в Волгоград

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем