Асартымент прадукцыі, выпускаемай заводам жалезабетонных канструкцый, папоўніўся новымі вырабамі

Асартымент прадукцыі, выпускаемай заводам жалезабетонных канструкцый, папоўніўся новымі вырабамі

АЗЖБК сапраўды заслугоўвае права называцца адным з самых стабільных прадпрыемстваў рэгіёна. З аднаго боку, трываласць абумоўлена характарам яго дзейнасці, паколькі прадукцыя з жалезабетону заўсёды ў попыце, а тут выпускаецца практычна ўся наменклатура вырабаў для будаўніцтва прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў, транспартнай інфраструктуры і дарожнага будаўніцтва. З другога — вырабы прадпрыемства адрозніваюцца вышэйшай якасцю, таму займаюць дастойнае месца на айчынным рынку будматэрыялаў. I АЗЖБК у чарговы раз увайшоў у лік лідараў раёна па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Юбілейны год (у мінулым завод адсвяткаваў 50-годдзе) быў досыць прадукцыйным. У дадатак да ўжо наяўных 1 500 вырабаў завод асвоіў вытворчасць новай прадукцыі. Асартымент пашырыўся камплектамі жалезабетонных брусоў стрэлачных пераводаў тыпу Р65 маркі 1/6 і падкладак для стрэлачных пераводаў тыпу Р65 марак 1/6 і 1/11.

На прадпрыемстве выпусцілі прадукцыю на 71,1 мільёна рублёў. Гэта 48,1 тыс. м3 шпал і жалезабетонных брусоў для стрэлачных пераводаў, 9,4 тыс. м3 элементаў добраўпарадкавання (тратуарная плітка і бардзюры) і 550 тон металаканструкцый. Такім чынам тэмп росту прамысловай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах саставіў 106,84%, што на 6,34% больш, чым за 2023 год.

Заводам дасягнуты добрыя вынікі па рэалізацыі прадукцыі на экспарт: выручка перавышае $3 млн. Асноўным спажыўцом вырабаў завода за мяжой застаецца Расія.

Землякі таксама аддаюць перавагу прадукцыі мясцовай вытворчасці. Шмат дзе ў горадзе можна ўбачыць тратуарную плітку АЗЖБК, акрамя гэтага, завод з’яўляўся асноўным пастаўшчыком таварнага бетону і элементаў добраўпарадкавання для будаўніцтва галоўнага аб’екта 2024 года ў горадзе — сярэдняй школы № 5.

Па заканамерным ланцужку “расце вытворчасць — расце прыбытак” павялічыўся і заробак работнікаў, якіх зараз нямала — 400 чалавек. У параўнанні з 2023 годам тэмп росту склаў 128,6%, што сведчыць аб павышэнні дабрабыту спецыялістаў.

АЗЖБК працягвае развівацца і ўдасканальвацца, укараняючы сучасныя тэхналогіі і паляпшаючы канкурэнтаздальнасць прадукцыі. Наперадзе — новыя дасягненні і поспехі, якія будуць спрыяць далейшаму ўмацаванню пазіцый на рынку і павышэнню дабрабыту работнікаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июня для всех знаков зодиака

26 июня 2025
Читать новость
Общество

26 июня – День работников прокуратуры Республики Беларусь

26 июня 2025
Читать новость
Власть

Беларусь и Куба договорились подтянуть торговлю и экономику к высочайшему уровню политических контактов

25 июня 2025
Читать новость
Власть

Сильные кадры – сильная экономика. Почему Лукашенко продвигает целевое обучение

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Человек-легенда. Леонид Скитович посвятил осиповичскому филиалу “Елизово” ОАО “Гродненский стеклозавод” более пятидесяти лет своей жизни

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Накануне профессионального праздника прокурор Осиповичского района Денис Иваньков рассказал корреспонденту АК о проведенной с начала года работе

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем