Амаль тры сотні землякоў днямі атрымалі партыйныя білеты Беларускай партыі “Белая Русь”

Амаль тры сотні землякоў днямі атрымалі партыйныя білеты Беларускай партыі “Белая Русь”
Адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў суботу ў ГЦК “Равеснік”. Тут панавала асаблівая атмасфера, бо ў гэты дзень сабраліся аднадумцы і сапраўдныя патрыёты, для якіх важнай асабістай задачай з’яўляецца зрабіць нашу краіну яшчэ больш моцнай, прыгожай, шчаслівай.

Напярэдадні ў сталіцы Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўнікамі палітычных партый. Прэзідэнт перакананы, што беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай, а таксама стаць памочнікам улады ў растлумачэнні, пашырэнні і ўдзеле ў рэалізацыі прымаемых рашэнняў. “Прызначэнне партый — не змагацца з дзяржавай, а канкурыраваць паміж сабой на ўзроўні праектаў, заканадаўчых ініцыятыў. Усё, што нацэлена на стварэнне. Прычым трэба разумець, што кожнае рашэнне, якое прымаецца на дзяржаўным узроўні, павінна задавальняць адначасова ўсе групы насельніцтва: і бюджэтнікаў, і прадпрымальнікаў, і пенсіянераў”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Адсюль вынікае яшчэ адна задача партый — не раз’ядноўваць, а аб’ядноўваць грамадства, асабліва ўлічваючы сучасныя выклікі і пагрозы. “Нам вельмі важна сёння быць адзінымі. Таму што сітуацыя вельмі напружаная, вельмі небяспечная. Асабліва калі паглядзець у будучыню, у перспектыву. Ніхто сёння не можа прадказаць, што будзе заўтра”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пазіцыю Прэзідэнта наконт партыйнага будаўніцтва давёў да прысутных старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Максім Гурын. Таксама ён перадаў прывітальныя словы ад кіраўніка партыі Алега Раманава. Гурын падкрэсліў, што галоўная функцыя партыі — стварэнне на карысць заўтрашняга дня краіны. Аснову партыі складаюць людзі, якія ўжо праявілі сябе ў грамадскай дзейнасці, а зараз самы час уключацца і ў палітычную. 23 снежня адбудзецца ІІ з’езд партыі, дзе і будуць прапаноўвацца аднапартыйцы для ўдзелу ў электаральнай кампаніі. Таксама Максім Гурын адзначыў, што кожны з членаў партыі павінен усведамляць тую высокую адказнасць, якая на яго ўскладаецца.

Асіповіцкае аддзяленне — важнае структурнае звяно “Белай Русі”, якое зараз налічвае каля паўтысячы прыхільнікаў.

“На сёння ў нашы рады ўліваюцца ўсё новыя і новыя патрыёты, людзі, якія неабыякавыя да лёсу сваёй краіны. Я ўдзячны нашым аднадумцам за актыўную і выразную грамадзянскую пазіцыю, асабісты прыклад. Шэрагі нашай партыі ў Магілёўскай вобласці сёння аб’ядноўваюць больш за дзевяць тысяч чалавек. Але галоўнае нават не ў колькасці, а ў перакананасці і цвёрдай падтрымцы палітычнага курсу краіны і народнага адзінства. Толькі так, і ніяк не інакш!”.

Гаварыў Максім Гурын і аб тым, што на асіпаўчан ускладаецца значная адказнасць, бо наш раён мае асаблівае стратэгічнае значэнне для ўсяго рэгіёна: тут і шматлікія прамысловыя прадпрыемствы, і буйны чыгуначны вузел, і вайсковыя часці.

Немалаважна і тое, што “Белая Русь” аб’ядноўвае людзей, якія розныя па ўзросце і працуюць у розных сферах. А гэта значыць, можам аказваць адзін аднаму шматбаковае садзеянне, праводзіць работу ў калектывах — як невялікіх, так і тых, дзе працуюць сотні чалавек.

Ёсць сваё меркаванне ў лідара абласнога аддзялення “Белай Русі” і наконт партыйнага білета. Гэта — добрая магчымасць праявіць сябе, далучыцца да развіцця краіны. Калі штосьці абяцаеш — абавязкова выканай, словы і дзеянні не павінны разыходзіцца. Гэта складальнікі аўтарытэту.

Шчыра віншавала аднапартыйцаў пасля ўручэння білетаў старшыня раённага аддзялення Ірына Сяргейчык. Для кожнага распачаўся новы этап у грамадскім жыцці. Так як прыхільнікі партыі — людзі адказныя і ініцыятыўныя, то, пераканана яна,   уклад кожнага ў агульную справу будзе значным, разам мы можам многае. Шмат якія ідэі ўжо рэалізаваны, трэба працаваць далей!

Последние новости

Год благоустройства

Скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

В преддверии Дня металлурга корреспондент АК побывала в цехе алюминиевого литья Осиповичского завода автомобильных агрегатов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

20 июля – День металлурга

20 июля 2025
Читать новость
Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем