Аграсядзіба “Свіслач” прымае гасцей з Беларусі і блізкага замежжа на працягу 16 гадоў

Аграсядзіба “Свіслач” прымае гасцей з Беларусі і блізкага замежжа на працягу 16 гадоў

“На узбярэжжы ракі шумнацечнай”

Гэтым радком з паэмы Янкі Купалы і пачнём расповед пра адну са свіслацкіх сядзіб. Схаваная ў адным са шматлікіх завулкаў аграгарадка якраз на краю стромкага берага Свіслачы, сядзіба Марыі Пішчык прываблівае тых, хто у наш высокатэхналагічны век аддае перавагу цішыні і спакою.

Ідэя стварэння аграсядзібы не была выпадковай, — расказвае Марыя Васільеўна. — Выраслі і раз’ехаліся дзеці, не стала мужа — і ў вялікім доме пуста і занадта няўтульна. Мне, як былому настаўніку, чалавеку, які прывык да людзей побач, цяжка пераносіць адзіноту, таму і рашылася на гэты крок. Звярнулася ў «Белаграпрамбанк», дзе на выгадных умовах давалі крэдыт на адкрыццё аграсядзібы. За атрыманыя сродкі дадала дому і падворку большай утульнасці і пачала працу.

Для прыёму турыстаў адведзены тры вялікія пакоі з асобным уваходам, санвузлом і кухняй, дзе ў наяўнасці ўсё неабходнае для камфортнага адпачынку. Нягледзячы на тое, што пастаяльцы ў асноўным самі гатуюць ежу, Марыя Васільеўна заўжды рада прапанаваць на дэгустацыю стравы з экалагічна чыстых прадуктаў: кансервацыю з памідораў, агуркоў, капусты, грыбоў, напоі, стравы беларускай кухні, сырадой, тварог, смятану, яйкі.

На тэрыторыі сядзібы ёсць альтанка са стацыянарнымі мангалам і ачагом, лазня. Таксама на ўчастку шмат кветнікаў, пладовых дрэў і кустоў: яблыні, чарэшні, вішні, грушы, слівы, абрыкосы, чорныя парэчкі, ірга, агрэст, маліны, клубніцы. Госці могуць уволю ласавацца гэтай смакатой, а жадаючыя — паўдзельнічаць у майстар-класах па размнажэнні шматгадовых раслін і чаранкаванні кветкавых кустоў.

Аднак не ежай адзінай… Гаспадыня праводзіць цікавыя экскурсіі па аграгарадку з наведваннем знакавых мясцін.

Не засумуюць тут і мужчыны. Дзякуючы выгаднаму размяшчэнню на беразе ракі, “Свіслач” можна лічыць сапраўдным раем для рыбакоў: патрэбна толькі спусціцца па прыступках да вады і закінуць вудачку. Таксама непадалёк знаходзіцца месца для платнай рыбалкі, якое кожнаму рыбаку забяспечвае багаты ўлоў. А тым, каму сачыць за паплаўком не даспадобы, Марыя Васільеўна з задавальненнем пакажа грыбныя і ягадныя палянкі мясцовых лясоў.

За час працы вось такі спакойны адпачынак стаў сапраўднай адметнасцю і брэндам сядзібы, — лічыць яна. — Таму асноўны кантынгент наведвальнікаў “Свіслачы” — сем’і з дзецьмі і людзі пенсійнага ўзросту. Былі і запамінальныя выпадкі. Напрыклад, пяць гадоў запар летам да мяне з расійскага Навасібірска прыязджалі дарослыя дзеці са старэнькай матуляй, якая была родам з нашых мясцін. Гэткі давер значыць многае.

Пакідалі дом Марыі Васільеўны з упэўненасцю: аграсядзіба “Свіслач” — гэта месца для душы, дзе гасцей чакае шчырая гасціннасць, утульная атмасфера і магчымасць дакрануцца да беларускай прыроды і культуры. Гэта месца, дзе час запавольвае свой бег, дазваляючы атрымаць асалоду ад простых радасцей жыцця і напоўніцца энергіяй спакою.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость