Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі»

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі»

Жыхар Вяззя Юрый Жырнікаў прыйшоў на стальную магістраль 27 гадоў назад. Каля двух месяцаў працаваў у будаўнічай брыгадзе на станцыі, затым уладкаваўся слесарам у вагоннае дэпо. Пры падтрымцы старэйшых таварышаў хутка спасціг прамудрасці справы, навучыўся слухаць і чуць гук механізмаў, заўважаць нават самыя дробныя дэфекты, своечасова ліквідаваць няспраўнасці. З цягам часу яго прафесія ператварылася ў аглядчыка-рамонтніка вагонаў. І хоць функцыі засталіся практычна тыя ж, затое колькасць відаў вагонаў заметна павялічылася. І ўсе іх трэба дасканальна ведаць, каб прафесійна агледзець кожную калёсную пару, кожны вузел і механізм. Ёсць вагоны, у якіх усё навідавоку, і правесці  агляд можна практычна не запэцкаўшы спецадзення, а іншыя патрабуюць залезці пад платформу, і тут ужо пра “чысты касцюмчык” можна забыцца. Але да ўсяго прывыкаеш, лічыць Юрый Уладзіміравіч.

Яго работа — гэта не проста праверка спраўнасці саставу, але і бяспека, надзейнасць і спакой тысяч людзей, чыё жыццё звязана з чыгункай.

Каля дзесяці гадоў працаваў старшым аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў, адказваў не толькі за сваю працу, але і за выкананне даручанага падначаленымі. За чвэрць века навучыўся няспраўнасці заўважаць, чуць і адчуваць. Быў выпадак, калі ва ўмовах адчэпачнага рамонту з дапамогай спецыяльных прыбораў калегі не адразу змаглі заўважыць трэшчыну, якую Юрый выявіў на пуцях у цемры. А на пытанне, як яму гэта ўдалося, весела адказаў: “Падуў на яе”. У кожнага спецыяліста свае сакрэты!

Змены бываюць розныя. Напрыклад, за ноч, якая папярэднічала нашай гутарцы, чыгуначніку разам з калегамі прыйшлося замяніць тры тармазныя калодкі. А праверыць за змену даводзіцца ад 500 да 620 вагонаў. Увесь час на нагах. Юрый Уладзіміравіч падлічыў, што за 11,5 гадзін аднойчы прайшоў 20 км. І гэта не проста прагулка. Асабліва складана працаваць у дождж, калі вадой забіваюцца трэшчыны і становіцца цяжка іх заўважыць. У такіх умовах, якімі багатае гэта лета, трэба быць асабліва пільным, добра высвечваючы ліхтаром кожную калёсную пару.

Сочаць аглядчыкі-рамонтнікі і за тым, каб вагоны былі закрытыя, без адтулін. А таксама і на стан рэек звяртаюць увагу, бо здаралася заўважаць на пуцях кінутыя кімсьці староннія прадметы. Аднойчы пад вагонам знайшлі блок цыгарэт, які немаведама якім чынам туды трапіў. Так што ўважлівасць і назіральнасць — неад’емныя якасці аглядчыка-рамонтніка.

Праца Юрыя Жырнікава не раз адзначалася Ганаровымі граматамі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. А ў вольны час ён ахвотна займаецца сталярнай справай: вырабляе вокны, дзверы, мэблю.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем