«Ад імя жыхароў дамоў №№ 52, 54, 56, 58 на вуліцы Сумчанкі выказваю словы ўдзячнасці брыгадзе РЭС

«Ад імя жыхароў дамоў №№ 52, 54, 56, 58 на вуліцы Сумчанкі выказваю словы ўдзячнасці брыгадзе РЭС у складзе электраманцёраў Віктара Шаўчэнкі, Аляксандра Ахрамовіча, Аляксандра Сукала на чале з майстрам Андрэем Краўчанкам, якія дзейнічалі ў экстрэмальных умовах хутка і зладжана, — напісаў у рэдакцыю асіпаўчанін Мікалай Церахаў.
— На нашай вуліцы цалкам выйшла са строю лінія электраперадач, а дзякуючы сапраўдным прафесіяналам праз суткі ўжо была пракладзена новая. Мы вельмі задаволены, што ў арганізацыі, якую ўзначальвае Алег Курганскі, працуюць спецыялісты, уважлівыя да патрэб жыхароў Асіповіччыны. Дарэчы, кабельнае тэлебачанне на наступны дзень ужо таксама было даступным».