Аб’ём фінансавання праграмы барацьбы з “зялёнымі агрэсарамі” на тэрыторыі раёна ў гэтым годзе склаў 41 тысячу рублёў. Што ўдалося зрабіць за гэтыя грошы?

Аб’ём фінансавання праграмы барацьбы з “зялёнымі агрэсарамі” на тэрыторыі раёна ў гэтым годзе склаў 41 тысячу рублёў. Што ўдалося зрабіць за гэтыя грошы?
Аб’ём фінансавання праграмы барацьбы з “зялёнымі агрэсарамі” на тэрыторыі раёна ў гэтым годзе склаў 41 тысячу рублёў. Што ўдалося зрабіць за гэтыя грошы?
Па інфармацыі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, найбольш шкоднымі з інвазіўных раслін у рэгіёне застаецца традыцыйная “трыяда”, у склад якой уваходзяць залатарнік канадскі, баршчэўнік Сасноўскага і клён ясенелісты.

Масавая хімічная праполка баршчэўніка вялася ў маі-чэрвені, калі ў гэтай звышжывучай расліны яшчэ не паспела насенне. Рэгулярная апрацоўка яе арэалаў паступова дае плён. Сёння агульная плошча занятай баршчэўнікам тэрыторыі складае 0,73 га (найбольшы паказчык быў 1,15 га).

Знішчэнне залатарніка ідзе з ліпеня. Аптымальны для нашых умоў метад знішчэння — перыядычнае (3-4 разы) скошванне зараснікаў на працягу вегетатыўнага перыяду, што не дазваляе выспець насенню ў спалучэнні з апрыскваннем гербіцыдамі. Прымяненне комплекснай апрацоўкі праводзілася на плошчы 27 га, і, па папярэдніх ацэнках, каля 30% гэтых зямель удалося выслабаніць ад залатарніка цалкам.

Клён ясенелісты ў першую чаргу вынішчаецца на тэрыторыі паселішчаў. Найбольшы яго арэал выяўлены ў Асіповічах (землі грамадскага карыстання на вуліцах Берагавой, Крыловіча, Інтэрнацыянальнай). Сёлета ўдалося знесці такую колькасць шкодных дрэў, якія ў сукупнасці займалі плошчу каля 2 га.

У гэтым годзе за невыкананне прадпісанняў аб ліквідацыі залатарнікавых “плантацый” райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распачата чатыры адміністрацыйныя працэсы па прыцягненні да адказнасці службовых асоб.

Зразумела, меры прымусу да ўпартых парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства ўжываць трэба. Але ж большасць землякоў да роднай прыроды адносіцца з павагай. Так што калі на вашым зямельным участку пачаў расці залатарнік, нельга пакідаць яго без увагі. Яго трэба скасіць і абавязкова спаліць, інакш насенне паспее на ўжо мёртвых сцяблінах.

Барацьба з інвазіўнай флорай патрабуе не толькі пастаяннага расходу рэсурсаў і пільнага кантролю з боку прыродаахоўных структур. Шкодныя расліны карыстаюцца кожнай магчымасцю, каб стварыць “фарпост” для далейшай экспансіі, а колькасць падыходзячых дзеля гэтага мясцін у многім залежыць ад неабыякавасці землекарыстальнікаў: прадпрыемстваў, сельгасарганізацый, садовых таварыстваў, гаспадароў прыватных сядзіб. І тут ёсць аб чым задумацца.

 

Последние новости

Общество

Семейная сплоченность и мастерство: в Вязье прошел районный этап конкурса «Властелин села»

9 июня 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

9 июня 2026
Читать новость
Общество

Банки в Беларуси будут собирать цифровой отпечаток устройства: что это значит для клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Осиповичах: два продукта «Бабушкиной крынки» признаны «Чемпионами вкуса»

9 июня 2026
Читать новость
Образование

Как родителю поддержать абитуриента и сохранить доверие

9 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня для всех знаков Зодиака

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем