Абярэг ад жыццёвых нягод

Абярэг ад жыццёвых нягод

Моцныя сямейныя традыцыі і сапраўдныя маральныя каштоўнасці — вось што аб’ядноўвае сям’ю і стварае надзейны падмурак для выхавання малодшага пакалення. Нездарма ў Дзень народнага адзінства ў мясцовым загсе віталі дзве сям’і, якія нядаўна атрымалі статус шматдзетных. Іх чакаў прыемны падарунак.

1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у краіне стартаваў рэспубліканскі праект “Трэці — Бацькаў”, у ходзе якога сем’ям, у якіх нараджаецца трэцяе дзіця, уручаецца «Бацькава кашуля».

На Асіповіччыне першымі падарунак Прэзідэнта атрымалі асіпаўчане Вольга і Валерый Аляшкевіч, якія працуюць медсястрой і чыгуначнікам, а таксама жыхары рабочага пасёлка Ялізава Святлана і Рыгор Дз’ячковы, работнікі санаторыя «Свіслач» і філіяла «Ялізава» Гродзенскага шклозавода адпаведна.

Яны сталі ўдзельнікамі праекта «Трэці — Бацькаў», які рэалізуецца партыяй «Белая Русь» сумесна з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам юстыцыі і канцэрнам «Беллегпрам». Праект накіраваны на павышэнне прэстыжу шматдзетнай сям’і і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей.

У сям’і Аляшкевіч падрастаюць сямігадовы Цімафей і чатырохгадовы Кірыл, а зараз у хлопчыкаў з’явілася сястрычка Адэліна. У сям’і Дз’ячковых цяпер выхоўваюцца 11-гадовы Арсеній, чатырохгадовая Вікторыя і маленькая Ангеліна.

Шчаслівых бацькоў віталі старшыня райвыканкама Геворг Мелканян, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ула­дзімір Рыжанкоў, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Юрый Данянкоў.

Новая рэспубліканская традыцыя вельмі цёплая і душэўная. Ільняная распашонка, пашытая на адным з тэкстыльных прадпрыемстваў краіны з улікам усіх патрабаванняў да адзення нованароджанага, можа стаць і хрысцільнай кашуляй, свайго роду абярэгам, які будзе забяспечваць духоўную абарону і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Незвычайны прадмет гардэробу сем’і атрымалі ў куфэрку разам з легендай, створанай спецыяльна для гэтага праекта доктарам філалагічных навук, прафесарам Ірынай Казаковай.

«Каб зберагчы дзіця ад бед і ад пакут, / Каб усе няшчасцi і хваробы абмінулi, / Спрадвеку продкі ведалi сакрэт: / Тут дапаможа бацькава кашуля”, — гаворыцца ў тэксце.

Дарэчы, у Дзень народнага адзінства ў раёне на адну сям’ю стала больш — шлюб зарэгістравалі асіпаўчане Ірына Варанкова і Ягор Шатохін.

Кацярына Іванова

Последние новости

Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Як абараніцца ад махлярства ў дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян?

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Республиканская ярмарка вакансий для лиц «серебряного» возраста и лиц, имеющих рабочую группу инвалидности, пройдет в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем