ААТ “Бабушкина крынка” прыняла ўдзел у Беларуска-Аманскім бізнес-форуме

У бягучым месяцы каманда ААТ “Бабушкина крынка” прыняла ўдзел у Беларуска-Аманскім бізнес-форуме. Асаблівую зацікаўленасць патэнцыяльных партнёраў выклікалі сухія малочныя прадукты, якія выпускаюцца ў тым ліку філіялам “Асіповіцкі”. Напрыклад, кампаніі AFROASIA Connecting Markets перададзены ўзоры малака сухога абястлушчанага, малака сухога натуральнага і сыроваткі малочнай сухой дэмінералізаванай. Магчымасць паставак сухіх малочных прадуктаў абмеркавалі з прадстаўнікамі MOHAMMED RIAZ & PARTNER LLC. Ёсць падставы чакаць новых экспартных кантрактаў!
