А дзе ж удзячнасць?

А дзе ж удзячнасць?

Лес вабіць да сябе ў любую пару года, а з надыходам вясны — асабліва. Так і цягне праверыць, якія змяненні ўжо адбыліся: ці з’явіліся першацветы, ці набухлі пупышкі на галінках, ці пайшлі ў рост маладыя елачкі і сасонкі — гэта заўважаецца ў першую чаргу. Хочацца радавацца і заняцца якой-небудзь стваральнай справай. І навявае лес усялякія разважанні…

“Калі я наведваю лес, які прымыкае да Аўтазаводскага мікрараёна, заўсёды прыходзіць на памяць, як Дон Кіхот сустрэў стражніка, які вёў невялікую групу людзей, закаваных у ланцугі, — дзеліцца думкамі ў сваім лісце ў газету асіпаўчанін Станіслаў Лукашэвіч. — Кожны з іх сцвярджаў, што ён не вінаваты і яго пазбавілі свабоды незаслужана. Тады Дон Кіхот, рызыкуючы сваім жыццём у бойцы са стражнікам, перамог яго. А калі зняў са зняволеных кайданы, тыя, адбегшы ад рыцара, пачалі з насмешлівымі здзекамі кідаць у яго камянямі і ледзь не забілі свайго збавіцеля.

Пры такіх роздумах мне заўсёды здаецца, што лес — гэта Дон Кіхот, а мы — злачынцы. І пры сустрэчы з намі ён вызваляе нас ад тлуму паўсядзённага жыцця, дорыць гаючае паветра, ягады, грыбы, эстэтычную асалоду для душы. А мы замест удзячнасці кідаем у яго камяні эгаізму, хамства і бескультур’я”.

Прычынай такога сумнага роздуму сталі кранальныя “краявіды”, зафіксаваныя тэлефонам неабыякавага асіпаўчаніна. Ды іх, у прынцыпе, убачыць любы, хто наведае лес. Дык можа пара адгукнуцца на кліч аб дапамозе і зрабіць так, каб не сорамна было адзін аднаму глядзець у вочы? Ну і, зразумела, Дон Кіхоту таксама.

Ад рэдакцыі. Вясна — заўсёды час навядзення парадку, у тым ліку ў лясных масівах. Раёнка гэтаму кірунку будзе надзяляць асаблівую ўвагу і абавязкова паведаміць сваім чытачам, як вырашыцца праблема з засмечаным побліз горада лесам. Сорамна нам, землякі, мець такую загану, асабліва ў Год якасці і напярэдадні 100-годдзя заснавання нашага раёна. Справімся разам?

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость