А ў слоіках Асіповіцкага кансервавага…

Прадукцыя завода карыстаецца высокім попытам ва ўсіх кутках краіны, асабліва ахвотна яе набываюць для забеспячэння сістэм харчавання ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і сілавых структур.
У апошнія гады асартымент выпускаемай мясцовым кансервавым заводам прадукцыі значна пашырыўся. Да ўжо звыклых таматнай пасты і пюрэ, марынаваных агуркоў і таматаў дадаліся клубнічнае і малінавае варэнне, квашаная капуста, журавіны працёртыя з цукрам, марынаваная морква, прыпасы з суніц, журавін, малін, чарніц і чорных парэчак, салянка з капусты і марынаваная фасоля. Што тычыцца лінейкі сокаў і нектараў, яна пашырылая да 32 відаў. Варта адзначыць, што якасць прадукцыі на стабільным узроўні: прадпрыемства надае асаблівую ўвагу кантролю і ўдасканаленню працэсаў.
На заводзе вядзецца маштабная рэканструкцыя ўсёй матэрыяльнай базы. Тэрыторыя паступова мяняецца, набываючы больш сучасны і салідны выгляд: зроблены капітальны рамонт фасадаў і дахаў будынкаў вытворчага цэха і складскіх памяшканняў. Важным крокам стала стварэнне новых пад’язных шляхоў, што палегчыць лагістыку і павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемства.
У вытворчым цэху завершаны частковы рамонт: зманціравана сучасная прытокава-выцяжная вентыляцыя, вы-кладзена новае падлогавае пакрыццё, набыта і мадэрнізавана абсталяванне. Гэтыя меры спрыяюць павелічэнню прадукцыйнасці, ствараюць новыя працоўныя месцы і ўмацоўваюць імідж прадпрыемства як надзейнага работадаўцы для мясцовых жыхароў.
