
У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзейнічае дзевяць клубных фарміраванняў, у тым ліку шэсць гурткоў, з якіх пяць для юных выхаванцаў. Цэнтр наведвае 84 чалавекі, сярод якіх 51 дзіця. Кожны тыдзень установа культуры праводзіць майстар-класы для ўсіх жадаючых па папярэдняй дамоўленасці, новыя выставы.