5 апреля на Осиповщине прошел районный субботник

5 апреля на Осиповщине прошел районный субботник

Красавік лічыцца месяцам навядзення парадку на зямлі. Вось і сёлета жыхары горада і раёна дружна выйшлі на вуліцы, каб падгрэсці леташнюю лістоту, прыбраць месцы агульнага карыстання, высадзіць дрэвы. І надвор’е ў гэты дзень стала іх саюзнікам, прытрымаўшы непагадзь да ночы.

У работах па добраўпарадкаванні былі задзейнічаны амаль усе арганізацыі. Шмат людзей займалася ўборкай гарадскога парка, дзе працавалі работнікі райвыканкама, УКП ЖКГ, гімназіі, СШ № 1 і іншых арганізацый.

Мнагалюдна было і ў парку імя 50-годдзя ВЛКСМ, дзе разам з іншымі працавала кіраўніцтва райвыканкама, прадстаўнікі яго аддзелаў на чале са старшынёй Андрэем Дубінчыкам, работнікі і вучні СШ №№ 2 і 3, супрацоўнікі Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, чыгуначнікі, ваеннаслужачыя. У ходзе суботніка асіпаўчане абразалі дрэвы, абкошвалі, чысцілі абсталяванне дзіцячых гульнявых пляцовак, рамантавалі тратуарныя дарожкі. У парку былі высаджаны маладыя клёны, ліпы, вербы.

Працоўныя дэсанты розных прадпрыемстваў і ўстаноў прыводзілі ў парадак не толькі прылеглую да сваіх арганізацый тэрыторыю.

Так, работнікі вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” наводзілі парадак на вуліцы Рабоча-Сялянскай, РЭС — займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі аб’ектаў энергетычнай інфраструктуры на вуліцах Праекціруемай і Сумчанкі, лясгаса — высякалі хмызняк на вуліцы Берагавой. Навучэнцы і работнікі каледжа прыбіралі смецце на вуліцы Сташкевіча, наводзілі парадак на воінскім пахаванні, бялілі дрэвы; працаўнікі ДРБУ  № 199 прыбіралі адведзеную тэрыторыю, вырубалі кусты, фарбавалі парэнчы мастоў. На розных аб’ектах працавалі работнікі аўтапарка, ЦРБ, хлебазавода, ДЭУ № 73 і іншых арганізацый. Калектыў сярэдняй школы № 1 навёў парадак на Алеі Герояў, прадстаўнікі розных структур — на тэрыторыі пустуючых дамоў, якія псавалі выгляд вуліц. Прыхаджане добраўпарадкавалі тэрыторыі культавых пабудоў.

У суботніку прынялі актыўны ўдзел і жыхары іншых населеных пунктаў раёна. Абнавіўся выгляд рабочых пасёлкаў, вёсак і аграгарадкоў. Напрыклад, у рабочым пасёлку Ялізава абнавілася інфраструктура парка каля Дома культуры. Па ўсім раёне былі добраўпарадкаваны месцы воінскіх пахаванняў, брацкія магілы.

На суботніку працавалі дзеці, моладзь, людзі сярэдняга веку, ветэраны працы, бо ўсім хочацца бачыць чысціню і парадак. А агульная справа, як вядома, пачынаецца з кожнага з нас.

Последние новости

Власть

Сыграет ли ставка на развитие в Беларуси ультрасовременного свиноводства? Разбираемся на конкретном примере

16 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с Нарышкиным: надо посоветоваться по некоторым вопросам, как будем действовать дальше

15 апреля 2025
Читать новость
Новости

ФК “БАТЭ-2” — ФК “Осиповичи” — 3:1

15 апреля 2025
Читать новость
Культура

Осиповичский народный хор ветеранов труда районного Центра культуры и досуга отмечает 40 лет

15 апреля 2025
Читать новость
Новости

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

15 апреля 2025
Читать новость
Новости

Хроніка здарэнняў

15 апреля 2025
Читать новость