28 декабря в Осиповичах прошли сразу три новогодних мероприятия

28 декабря в Осиповичах прошли сразу три новогодних мероприятия

Новы год-2022

Карагод цудаў

Разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай да выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ў аграгарадку Ясень завіталі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Бабіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Вячаслаў Яшкін і дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Бусель. Была зладжана цікавая гульнёвая праграма, пасля якой госці ўручылі падарункі.

Не менш кранаюча прайшло раённае навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей-івалідаў на базе гімназіі. Сюды з гасцінцамі прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Бабіна, старшыня райарганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Лілія Дрывіцкая, дырэктар і начальнік аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк” Аляксандр Падлужны і Вольга Карчэўская. Добры настрой забяспечвалі артысты раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія праводзілі вясёлыя конкурсы, спявалі, танчылі і вадзілі традыцыйны карагод вакол ёлкі.

Самым маштабным стала раённае святочнае мерапрыемства на базе ГЦК “Равеснік” для дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, вучняў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай, творчай і спартыўнай дзейнасці, дзяцей-сірот і тых, што засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць пазнаёміцца з Дзедам Марозам-выратавальнікам, сфатаграфавацца на фоне банера “Бяспечны Новы год”. Акрамя падарункаў і асалоды ад выступленняў, некаторыя запрошаныя атрымалі ўзнагароды. Так, спецыяльнымі дыпломамі Магілёўскага аблвыканкама за высокія вынікі ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, падрыхтоўцы да яе былі адзначаны настаўнік фізічнай культуры гімназіі Анжаліка Бруёк і вучаніца Наталля Ганчарова, настаўнік працоўнага навучання СШ № 4 Наталля Пінчук і 11-класнік Мікіта Куліш.

Наступны дзень таксама не абышоўся без сюрпрызаў і шчаслівых усмешак. Старшыня Асіповіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка з цацкамі і ласункамі наведала шматдзетную сям’ю Дзіяны і Андрэя Багдановічаў, дзе выхоўваюцца два хлопчыкі і адна дзяўчынка.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем