25 апреля — вербное воскресенье

25 апреля — вербное воскресенье

Свята

Не я б’ю — вярба б’е!

Кожны год Вербная нядзеля выпадае на розныя чыслы і святкуецца за тыдзень да Вялікадня

Сёлета — 25 красавіка. У свята некалькі назваў: Уваход Гасподзень у Ерусалім, Вербная нядзеля, Вербніца. Прысвечана яно ўрачыстаму з’яўленню Ісуса Хрыста ў Іерусаліме напярэдадні пакут і смерці.

У гэты дзень прынята наведваць богаслужэнні, асвячаць у храмах галінкі вярбы і ўпрыгожваць імі дома іконы. Гэтыя сцябліны сімвалізуюць пальмавыя, якімі іудзеі віталі Ісуса ў Іерусаліме. Вярба — першае дрэва, якое расцвітае ўвесну. Яна ўвасабляе абуджэнне прыроды пасля зімовага сну і адраджэнне новага жыцця.

Пасля службы ў царкве людзі сцёбаюць асвечанымі галінкамі членаў сям’і для прыцягнення сілы, здароўя і дастатку. Гаспадыні гатуюць святочныя абеды ці вячэры.

Вербная нядзеля выпадае на Вялікі пост. У гэты дзень забараняецца есці мяса, яйкі, малочную прадукцыю, але дазваляецца рыба і крыху чырвонага віна.

Прыкметы на гэты дзень:

калі ў Вербную нядзелю цёпла і суха, летам будзе вялікі ўраджай садавіны;

дуе вецер — чакайце халоднага лета;

мароз — год прынясе шмат пшаніцы;

колькасць каташкоў на дрэвах — паказчык будучага ўраджаю.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем