20 кастрычніка ў Дараганаўскім школьным комплексным краязнаўчым музеі адкрылі памятны знак першаму дырэктару Зінаідзе Верашчака

20 кастрычніка ў Дараганаўскім школьным комплексным краязнаўчым музеі адкрылі памятны знак першаму дырэктару Зінаідзе Верашчака
20 кастрычніка ў Дараганаўскім школьным комплексным краязнаўчым музеі адкрылі памятны знак першаму дырэктару Зінаідзе Верашчака.
Зінаіда Рыгораўна — асоба ў гісторыі Дараганаўскага краю адметная. Свой працоўны шлях яна, выпускніца Слуцкага педагагічнага вучылішча, пачала 1 верасня 1945 года ў спецыяльным дзіцячым доме Баранавіцкай вобласці. Потым клапацілася пра дзяцей у Ляхавіцкім, Пінскім, Жыліцкім, Глускім, Лапіцкім і Дараганаўскім дзіцячых дамах.

Наступнай жыццёвай прыступкай стала пасада старшыні Дараганаўскага сельскага Савета, якую жанчына заняла ў 1959 годзе. За тры гады яе кіраўніцтва ў Дараганаве адкрылі дзіцячы садок, пабудавалі лазню. Зінаіда стала ініцыятарам стварэння ў былым памяшканні леспрамгаса бальніцы на 20 ложкаў і закладкі парку побач са школай, заснавала Камарынскую пачатковую вясковую школу.

Але аказалася, што мінулае Дараганаўшчыны вабіла мацней, чым грамад-ская работа. Пераемнік Зінаіды Рыгораўны Мікалай Рудзяк пасля ўдзелу ў рэспубліканскім семінары загарэўся ідэяй — стварыць у Дараганаве краязнаўчы музей. Пачынанне падтрымалі тагачасныя загадчык раённага аддзела народнай адукацыі Валерый Чупахін і дырэктары школ Юрый Яшчак і Аркадзій Шуляцеў. Кіраўніцтва новай арганізацыяй даручылі Зінаідзе Верашчака, якая працавала на той час настаўнікам пачатковых класаў. Адкрыццё музейнага пакоя, які змяшчаўся ў старым драўляным будынку, адбылося 4 лістапада 1983 года.

З цягам часу экспанатаў станавілася больш, таму Верашчака сабрала подпісы мясцовых жыхароў пад пісьмом кіраўніцтву краіны, у якім тлумачылася неабходнасць асобнага памяшкання, —  і 4 лістапада 1993 года адбылося ўрачыстае адкрыццё двухпавярховай пабудовы, чые сцены сталі захавальнікамі не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай спадчыны. Пад кіраўніцтвам няўрымслівай Зінаіды Рыгораўны праходзілі шматлікія этнаграфічныя экспедыцыі ў суседнія вёскі: збіраліся легенды, песні, прыказкі, звычаі і традыцыі.

Апошнія 15 гадоў жыцця Зінаіда Рыгораўна цалкам прысвяціла сябе музею. У яе было шмат задумак па пашырэнні экспазіцыі: хацелася дарабіць альбом медалістаў школы, сабраць матэрыял пра 161 брыгаду імя Рыгора Катоўскага, касцяк якой склалі дараганаўцы, зрабіць як мага болей… Усім, хто ведаў Зінаіду Верашчака, вядомы яе жартоўны прынцып — “хутчэй бы раніца, каб зноў на працу”.

На адкрыцці памятнага знака гучалі словы падзякі ад тых, хто ведаў гэту незвычайную жанчыну. Пачэсная місія адкрыцця была даверана мясцоваму краязнаўцу, члену савета музея Сямёну Бародзічу і былому дырэктару Дараганаўскай сярэдняй школы Станіславу Струпінскаму.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем