17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206

Самае маладое дзяржаўнае свята нашай краіны мае глыбокае гістарычнае значэнне, яно важнае для самаідэнтыфікацыі беларусаў як нацыі і таму з’яўляецца трывалым падмуркам, які злучае ў адзінае цэлае мінулае, сучаснасць і будучыню нашага народа.

У суверэннай Беларусі ідэя заснавання Дня народнага адзінства ўпершыню прагучала на VI Усебеларускім народным сходзе ў лютым 2021 года. Ініцыятыва не была выпадковай, разуменне яе своечасовасці адчувалася ў грамадстве, якое пасля няпростых выпрабаванняў папярэдніх двух гадоў (пандэміі COVID-19 і палітычных падзей 2020 года) асэнсавала неабходнасць у аб’ядноўваючым сімвале, які б быў своеасаблівым пунктам адліку новага перыяду нашай гісторыі.

Пад прыгнётам панскім

Увядзенне даты 17 верасня ў памятны каляндар рэспублікі — даніна памяці нашым суайчыннікам, якія не змірыліся з несправядлівасцю Рыжскай мірнай дамовы і змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа.

Мірная дамова, якая завяршыла савецка-польскую вайну і падпісаная 18 сакавіка 1921 г. у Рызе без удзелу беларускага боку, прывяла да таго, што этнічныя беларускія землі, беларускі народ амаль на два дзесяцігоддзі былі штучна падзелены на часткі. Узгаданы раздзел нанёс сур’ёзны ўдар па працэсах нацыянальна-культурнага і палітычнага будаўніцтва Беларусі, зрабіў “беларускае пытанне” адной з прычын напружанасці польска-савецкіх адносін і ў перыяд Інтэрбелума.

Заходнія вобласці Беларусі (каля 100 тыс. кв. км з насельніцтвам больш за 3 млн чалавек) на два дзесяцігоддзі ўвайшлі ў склад польскай дзяржавы.

Гэтая тэрыторыя выкарыстоўвалася Польшчай як крыніца сыравіны і таннай працоўнай сілы. Разбураная Першай сусветнай вайной эканоміка рэгіёна заставалася ў застоі. Сяляне, якія складалі пераважную большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, пакутавалі ад малазямелля, паўфеадальнай залежнасці ад польскіх паноў-асаднікаў. У пошуках працы і сродкаў для існавання жыхары беларускіх вёсак былі вымушаны масава эмігрыраваць у краіны Заходняй Еўропы і Амерыку.

Тут вялася мэтанакіраваная палітыка нацыянальнай дыскрымінацыі ў эканамічным развіцці, культуры, адукацыі і г.д. Супраціўленне паланізацыі, адстойванне нацыянальных інтарэсаў з боку беларусаў жорстка караліся польскімі ўладамі. Такія парадкі панавалі ў Заходняй Беларусі на працягу двух дзесяцігоддзяў.

Рэха вызваленчага паходу

Канец 1930-х гадоў у сферы міждзяржаўных адносін еўрапейскіх краін характарызуецца складанасцю і супярэчлівасцю, што не дазволіла стварыць сістэму калектыўнай бяспекі супраць імкліва набіраючага моц агрэсара — нацысцкага рэйха.

У існуючых абставінах урад СССР быў вымушаны пайсці на перамовы з Германіяй, вынікам якіх стала падпі-санне 23 жніўня 1939 года германа-савецкай дамовы аб ненападзе. Гэтае пагадненне не рабіла бакі саюзнікамі (нават улічваючы наяўнасць “сакрэтнага дадатковага пратакола”), хаця некаторыя нядобрасумленныя аўтары і робяць спробы даказаць адваротнае.

1 верасня 1939 г. з нападу Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. Першыя тыдні вайны былі адзначаны імклівым прасоўваннем германскіх войскаў па тэрыторыі Польшчы, уцёкамі польскага ўрада з краіны і фактычнай ліквідацыяй польскай дзяржаўнасці.

У сітуацыі, якая склалася, СССР заявіў, што бярэ “пад сваю абарону жыццё і маёмасць украінскага і беларускага насельніцтва ўсходніх абласцей Польшчы”.

17 верасня Чырвоная армія перайшла савецка-польскую граніцу. У архіўных дакументах красамоўна зафіксаваны ўзнёслы настрой абсалютнай большасці мясцовых жыхароў, якія з радасцю сустракалі з кветкамі, хлебам-соллю чырвонаармейцаў як вызваліцеляў.

Ваенных дзеянняў паміж польскімі і савецкімі войскамі амаль не было, і да 25 верасня тэрыторыя Заходняй Беларусі была ўжо поўнасцю вызвалена, а 14 лістапада 1939 года сесіяй Вярхоўнага Савета БССР прыняты Закон аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР, у якім, у прыватнасці, гаварылася: “Прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і ўз’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве”.

Адноўленае адзінства дазволіла беларусам вытрымаць выпрабаванне вогненнымі гадамі Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Сёння гэта падзея можа мець адназначную ацэнку: яна дазволіла завяршыць працэс гісторыка-культурнага аб’яднання беларусаў у адзінай дзяржаве, стварыла ўмовы для нацыянальна-дзяржаўнага развіцця.

Свята нацыянальнага маштабу

Узгадаем яшчэ адну гістарычную акалічнасць. 17 верасня шырока адзначалася ў СССР у перыяд з 1940 па 1949 год. Аднак далей, з разумення інтарэсаў умацавання адносін з сацыялістычнай Польшчай, гэтая старонка яднання беларускіх зямель агучвалася стрымана.

У суверэннай Рэспубліцы Беларусь адносіны да тых далёкіх падзей як да аднаго з элементаў нацыянальнай самасвядомасці прайшлі пэўны шлях эвалюцыі. Першыя прапановы аднавіць традыцыю святкавання 17 верасня мелі месца яшчэ ў 1999 годзе.

17 верасня 2009 года беларускі лідар накіраваў віншаванне народу з нагоды 70-годдзя пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 у нашай краіне заснавана дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.

Ва ўмовах, якія фарміруюць сённяшні фармат зносін з польскім бокам, для Беларусі на першы план выходзяць нацыянальныя інтарэсы. Новую старонку ў сваім лёсе беларусы будуць пісаць самастойна, карыстаючыся ўласнымі ўяўленнямі аб сутным і належным.

У свеце ёсць пэўная колькасць раздзеленых народаў, і для кожнага з іх аб’яднанне з’яўляецца нацыянальнай марай, як правіла недасягальнай. А мы сваю мару ажыццявілі!

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах, старшыня праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Віктар Ананіч так ацэньваў важнасць гэтай па-дзеі:

— Менавіта яднанне нашага народа заўсёды дапамагала абараніць суверэнітэт. Для нашай краіны ён літаральна выпакутаваны, заваяваны цаной мільёнаў жыццяў. Разам з тым у пераадоленні цяжкіх выпрабаванняў найбольш яскрава праявіліся мужнасць і патрыятызм беларусаў, гатоўнасць аддаць жыццё, але не ўстаць на калені, не скарыцца. Гэтыя рысы характару і сёння як нельга лепш характарызуюць наш народ. А не даюць ім сцерці-ся і знікнуць не толькі памяць аб подзвігах продкаў, але і шматлікія выклікі, з якімі даводзіцца сутыкацца маладой беларускай дзяржаве.

Да Дня народнага адзінства ў краіне праводзяцца розныя грамадска-палітычныя і патрыятычныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, культурна-забаўляльныя праграмы, выставы народных рамёстваў, высаджваюцца Алеі адзінства і дружбы і многае іншае, што спрыяе ўмацаванню грамадскай салідарнасці і актыўнасці.

Узгадаем асноўныя моманты адзначэння свята ў нашым раёне за мінулыя гады.

3 верасня 2021 года ад сцен Брэсцкай крэпасці стартаваў аўтапрабег “Сімвал адзінства”, арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Патрыёты Беларусі”. 10 верасня яго ўдзельнікаў урачыста сустракалі ў Асіповічах. Мера-прыемства, якое прайшло на мемарыяльным комплексе “Алея Герояў”, аб’яднала людзей розных узростаў і прафесій, блізкіх у галоўным — любові да сваёй Радзімы. Ва ўрачыстай абстаноўцы адзін з лепшых хлебаробаў механізатар ААТ “Авангард-Ніва” Алег Малевіч перадаў у агульную скарбонку мяшэчак са збожжам новага ўра-джаю: гэта быў унёсак Асіповіцкага раёна ў агульны рэспубліканскі каравай, які быў выпечаны да Дня народнага адзінства.

У 2022 годзе напярэдадні свята ўраджэнец Асіповічаў, чатырохкратны чэмпіён свету па пажарна-прыкладным спорце Мікіта Чаропка атрымаў званне “Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь”. Дзяржаўную ўзнагароду яму ўручыў Кіраўнік дзяржавы.

Свята стала арганічнай часткай аб’яўленага ў 2023 годзе Года міра і стварэння.

Напярэдадні Дня народнага адзінства прайшла маштабная прэм’ера мастацкага фільма “На другім беразе”.

А ў Магілёве на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды свята старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў нашага земляка Яўгена Грышановіча, кіраўніка пошукавай групы “Рэйд”.

Аляксандр Лукашэнка, 17 верасня 2022 года:

Дзень 17 верасня вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету <…>. Мы будзем памятаць аб гэтым, як і тое, што мы адбыліся як народ, нацыя, дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу і нават апярэдзілі некаторых у асваенні космасу, ядзернай энергетыцы, біятэхналогіях дзякуючы людзям працы.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с Пушилиным подтвердил готовность развивать сотрудничество с ДНР

19 сентября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал главный стандарт выборов в Беларуси

19 сентября 2024
Читать новость
Власть

“Сегодня выборы – это уже поле боя”. Лукашенко рассказал об особенностях электоральных кампаний в СНГ

19 сентября 2024
Читать новость
Профилактика

26 сентября – Единый день безопасности в Осиповичах

19 сентября 2024
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах сотрудники БЭП выявили крупную партию нелегальной спиртосодержащей жидкости

18 сентября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчане завоевали медали чемпионата мира среди молодежи по таиландскому боксу

18 сентября 2024
Читать новость

Рекомендуем