14 юнакоў і дзяўчат Асіповіччыны ў пятніцу атрымалі медалі вышэйшай пробы

14 юнакоў і дзяўчат Асіповіччыны ў пятніцу атрымалі медалі вышэйшай пробы

Урачыстае мерапрыемства пачалося на Алеі Герояў. Выпускнікі-2023, іх бацькі, настаўнікі і сябры сабраліся ў памятным месцы, каб ушанаваць памяць нашых продкаў, што змагаліся за свабоду і незалежнасць краіны. Працягнулася ўрачыстасць шэсцем па вуліцах горада, якое ўзначаліла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык.

Галоўная частка падзеі адбывалася на плошчы Леніна. Старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі вітаў лепшых выпускнікоў сярэдніх школ Асіповіччыны. Кіраўнік раёна павіншаваў моладзь і адзначыў, што ідучы наперад, трэба заўсёды памятаць пра тых, хто даў магчымасць жыць, працаваць і вучыццап пад мірным небам, самастойна будаваць сваю будучыню.

Медалістаў сёлета аказалася не мала: 14 дзяўчат і хлопцаў. Гэта прадстаўнікі гімназіі Дар’я Кубар, Анастасія Зэйдэль і Аляксандра Трусевіч, СШ № 1 – Мікіта Брага, Ягор Кандоба, Ілля Мінаў, СШ № 2 – Ігар Астраханцаў, Данііл Сёмкін, Марыя Выстаробская, СШ № 3 – Дар’я Вайцюк, СШ № 4 – Ангеліна Савельева, Ялізаўскай СШ – Паліна Бушкова, Татаркаўскай СШ – Таццяна Майнінгер, Ясеньскай СШ – Павел Малец. Акрамя залатых медалёў маладым людзям уручылі грашовыя ўзнагароды, а іх бацькам Падзячныя лісты ад імя старшыні райвыканкама. Ірына Сяргейчык уручыла на памяць медалістам статуэткі ў выглядзе зорак “Залаты выпускнік-2023”.

Былі ўшанаваны і выпускнікі, якія сдалі цэнтралізаваны экзамен на вышэйшы бал: Паліна Бушкова (Ялізаўская СШ, беларуская мова), Дар’я Кубар (гімназія, беларуская мова), Ілля Мінаў (СШ № 1, матэматыка), Эла Фікс (СШ № 4, руская мова).

Ад імя бацькоў асіповіцкай моладзі жадала далейшых перамог і здзяйсненняў Святлана Самуцінская, а настаўнік гімназіі Таццяна Цяслёнак узяла прывітальнае слова ад класных кіраўнікоў.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык уручыла Падзячныя лісты кіраўнікам устаноў адукацыі і педагогам, якія раскрылі юныя таланты. А самыя актыўныя члены маладзёжнага парламента Мікіта Брага і Ілона Кесарава атрымалі ўзнагароду з рук старшыні Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева.

Фота глядзіце ў сацсетках

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем