14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

Тамара Цывінская шмат гадоў працавала ў філіяле «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка» аператарам расфасовачна-упаковачнага аўтамата, а затым сыраробам. Але на прадпрыемстве яе ведаюць не толькі як сапраўднага прафесіянала, але і як чалавека, які выратаваў не адно жыццё. Тамара Васільеўна ўжо некалькі дзясяткаў гадоў з’яўляецца донарам крыві.

Калісьці ў пачатку яе прафесійнага шляху на прадпрыемства прыязджала медыцынская брыгада, якая прапанавала работнікам здаць кроў. Тамара без асаблівых разважанняў згадзілася, ра­зумеючы, як важна бывае дапамога людзям, якія трапілі ў няпростую сітуацыю. І з той пары не перарывае гэту высакародную дзейнасць.

Зараз Тамара Васільеўна ўжо не наведвае Бабруйскую занальную станцыю пералівання крыві кожныя тры месяцы, як раней, але ёй нярэдка тэлефануюць: «Тэрмінова патрэбна кроў вашых параметраў». Тады жанчына кідае ўсе справы і ляціць у суседні райцэнтр, бо ведае, што справа не церпіць прамаруджвання.

Узгадвае цікавыя выпадкі са сваёй біяграфіі. Аднойчы 8 сакавіка ў яе зазваніў тэлефон. Незнаёмы мужчынскі голас папрасіў аб сустрэчы. «Вы мая выратавальніца», — такімі словамі пачаў гутарку нечаканы візіцёр, які прыйшоў з кветкамі і словамі ўдзячнасці. Аказваецца, аднойчы яе кроў выратавала гэтага чалавека. Такія моманты запамінаюцца на ўсё жыццё. Як і тыя, калі ў медустанову дастаўляюць вялікую колькасць пацярпелых ад аварыі і тэрмінова выклікаюць, бо патрабуецца шмат крыві.

Тамара ўзнагароджана нагрудным знакам «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» (уручаецца людзям, якім праведзена 40 данацый). Яна ж мае значна большую колькасць.

Наша гераіня актыўна прапагандыруе донарства сярод знаёмых і родных. Некаторыя бяруць з яе прыклад. Марыць аб далучэнні да донарскай суполкі і ўнучка Мілана, з гэтай нагоды асабліва чакае паўналецця. Бабуля падтрымлівае жаданне дзяўчынкі дапама­гаць людзям.

«Мы з табой адной крыві» — гэтыя словы для нашай гераіні не проста вядомы выраз. Іх яна можа адрасаваць многім землякам, якім дала шанц на жыццё.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем