12 гадоў у гаспадарцы: шлях Андрэя Вітушкі ад жывёлавода да камбайнера

Андрэй Вітушка пераехаў у наш раён 12 гадоў таму. Уладкаваўся на сельгаспрадпрыемства ў Пратасевічах, дзе першы час працаваў жывёлаводам.
Пазней асвоіў работу на новай тэхніцы і перакваліфікаваўся ў камбайнера. Вось ужо два гады Андрэй Сяргеевіч актыўна ўдзельнічае ў напружанай уборачнай кампаніі, седзячы за штурвалам камбайна, а калі поле пусцее, дапамагае рамантаваць і рыхтаваць машынна-трактарны парк да новага сезона.
— Праца спорыцца, калі яна па сэрцы, — перакананы Андрэй Вітушка.
Алена Суета
