112 добрых спраў

112 добрых спраў

На гэтым тыдні прадстаўнікі РАНС і падлеткі-актывісты райаддзялення Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі “Моладзь за бяспеку”.

Адным з найбольш маштабных этапаў стала мерапрыемства “112 добрых спраў”, накіраванае на аказанне дапамогі адзінокім грамадзянам пенсіённага ўзросту. Старшы інспектар РАНС Раман Сярчэня разам з мясцовымі юнакамі і дзяўчатамі завіталі ў госці да землякоў. Так, першай добрай справай у цёплы восеньскі дзень стала аказанне дапамогі на прысядзібным участку Валерыя Гарбачова. Уручылі гаспадару і друкаваныя памяткі па бяспецы. Атрымаў увагу і падтрымку Аляксандр Сідоранка, якому навялі чысціню і парадак у доме, прывялі ў рабочы стан аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Зразумела, нагадалі мужчыне і правілы бяспекі пры выкарыстанні печы.

Такія мерапрыемствы не толькі дораць усім удзельнікам пазітыўныя эмоцыі і адчуванне прыналежнасці да чагосьці важнага, але і дапамагаюць грамадзянам сталага ўзросту не адчуваць себя пакінутымі, – падзяліўся меркаваннем аб мерапрыемстве Раман Сярчэня.

Андрэй Русаковіч, інспектар РАНС.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем