10 аспектаў дэпутацкай дзейнасці

10 аспектаў дэпутацкай дзейнасці

Што для Андрэя Векі дэпутацкая работа? Перш за ўсё — кантакт з людзьмі, магчымасць даносіць да іх неабходную інфармацыю. Жыць даводзілася ў розных месцах, таму прызвычаіцца да новых умоў можа даволі лёгка. Стасункі з землякамі ён любіць, у чым пераканаўся ў чарговы раз на новай грамадскай пасадзе.

Andrey-Veko

Чые інтарэсы абараняе? Жыхароў некалькіх вуліц рабочага пасёлка, а таксама вёсак Свіслацкага сельсавета, якія размешчаны на тэрыторыі СВК «Калгас «Бярэзіна» — Краснага, Буды, Копчы, Сталяроў і іншых.

Дзе сустракаецца з народам? У завадскіх карпусах, сельскім Доме культуры, проста на вуліцы — месца не мае ніякай ролі, было б што абмеркаваць.

З чым ідуць да свайго выбранніка? З праблемамі, якія хвалююць: не гарыць святло на вуліцы; адсутнічаюць тратуары, патрабуецца рамонт дарог; не задавальняе якасць вады…

Як прадстаўнік выбарнага органа ўлады садзейнічае ў вырашэнні праблемных пытанняў? Даносіць іх да старшыні раённага Савета дэпутатаў, а той звяртаецца ў адпаведныя арганізацыі. Часцей за ўсё праблемы здымаюцца. Пытанні ж мясцовага характару вырашаюцца ва ўзаемадзеянні са Свіслацкім і Ялізаўскім сельвыканкамамі.

Што засмучае дэпутата? Адсутнасць у пасёлку ачышчальных збудаванняў, што адбіваецца на стане навакольнай прыроды: сцёкі трапляюць у раку, падсыхаюць асілкі-дубы…

Аб чым мараць жыхары Ялізава і навакольных вёсак? Аб уласным магазіне будаўнічых матэрыялаў. Каб газавікі пасля праведзеных работ узнаўлялі парушанае асфальтавае пакрыццё. Бацькі — каб у Красным быў абсталяваны прыпынак для школьнага аўтобуса. Жадаюць мець зімовы каток для канькабежцаў і летні для аматараў ролікавых канькоў. А яшчэ каб усе наказы, з якімі звяртаюцца да дэпутата, вырашаліся хутка, як у казцы.

Як Андрэй адносіцца да пасёлка? Як да жывой істоты: лёс праходзіць праз душу і сэрца, таму і адчуваецца боль ад яго бед. Нягледзячы на цяжкасці, звязаныя са становішчам шклозавода, спецыяліст не збіраецца нікуды з’язджаць. Спа-дзяецца, што яго веды і вопыт яшчэ спатрэбяцца прадпрыемству, якое стала родным. А пасада галоўнага канструктара дае магчымасць прынесці новыя ідэі і рашэнні. Ён згодзен рабіць усё магчымае, каб забяспечыць прадпрыемству светлую будучыню.

Што дае дэпутацтва? Магчымасць паглядзець на многія рэчы пад рознымі вугламі, стаць больш талерантным, удумлівым.

У што верыць? У сваіх землякоў, калег. I ў тое, што зможа самарэалізавацца. У прафесіі, сям’і, грамадскай дзейнасці.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем