Знаёмцеся: Вадзім Грэнь

Знаёмцеся: Вадзім Грэнь

gren

Вадзім Грэнь,

дырэктар Татаркаўскай сярэдняй школы

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Стараканстанцінаў Хмяльніцкай вобласці, што на Украіне. У 1988 годзе пасля вучобы ў школе па-ступіў у Пермскае ваеннае вучылішча. З 1991 па 2007 год — ваеннаслужачы. У 2002 годзе скончыў Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага. З 2007 па 2008 — настаўнік гісторыі Замошскай базавай школы і метадыст раённага аддзела адукацыі. З 2008 па 2016 — загадчык аддзела турызму і экалогіі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Асіповіцкі раённы цэнтр турызму і края знаўства”. З верасня ўзначальвае Татаркаўскую сярэднюю школу.

Галоўнае для Вадзіма Пятровіча ў любой рабоце —  добразычлівасць, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, і тады адносіны самі па сабе выстройваюцца як даверліва-афіцыйныя. Першаснай задачай бачыць згуртаванасць і зладжанасць калектыву аднадумцаў: педагогаў, вучняў і іх бацькоў, у якім было б цікава і камфортна ўсім.

Татаркаўская школа дастойна захоўвае традыцыі не толькі сваёй установы, але і ўсяго пасёлка, таму работа ў гэтым накірунку будзе працягнута, тым больш, што ў новага дырэктара за плячыма вялікі вопыт края-знаўчай работы. Тут актыўна развіваецца школьнае самакіраванне, надзяляецца ўвага эстэтычнаму выхаванню вучняў. Трэба толькі ўсё гэта  граматна накіроўваць у патрэбнае рэчышча — і вынік будзе забяспечаны.

Разам з жонкай Наталляй Аляксееўнай выгадавалі сына Вячаслава, які вучыцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Вольны час Вадзім Пятровіч бавіць на добраўпарадкаванні прысядзібнага ўчастка. Любіць рыбачыць.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость