Знаёмцеся: Ірына Сяргейчык

Знаёмцеся: Ірына Сяргейчык

Irina-Sergeychik

Знаёмцеся:

кіраўнік Дараганаўскага вучэбна-педагічнага комплекса 

Iрына Мікалаеўна Сяргейчык

Нарадзілася ў 1975 годзе ў Клімавіцкім раёне. Затым сям’я пераехала ў пасёлак Ялізава.

Скончыла Ялізаўскую сярэднюю школу ў 1992 годзе і адразу паступіла ў Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымала прафесію бухгалтара. У 1997 годзе дзяўчына пайшла вучыцца ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, у якім праз пэўны час атрымала спецыяльнасці сацыяльнага педагога і метадыста выхаваўчай работы.

Працоўны шлях пачынала ў Краснен-скай базавай школе. Затым была піянерважатай Радуціцкай дзевяцігодкі, педагогам-арганізатарам той жа ўстановы адукацыі. З 1999 года працавала сацыяльным педагогам гімназіі. А трыма гадамі пазней стала намеснікам дырэктара ДУА “Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. З 1 верасня 2014 года прыступіла да абавязкаў дырэктара вышэйназванай установы адукацыі.

Iрына Мікалаеўна ўдзячна папярэднікам, што ёй дасталася школа з ўсталяванымі педагагічнымі традыцыямі, са сваёй гісторыяй і дасягненнямі. Лічыць за шчасце працаваць на карысць установы адукацыі, стаўшай роднай, і садзейнічаць далейшаму росквіту дараганаўскай зямлі. Радуе кіраўніка, што нараджальнасць у вёсцы павялічваецца. Сваіх выхаванцаў хоча бачыць сапраўднымі грамадзянамі, падрыхтаванымі да дарослага жыцця.

Замужам. Разам з мужам гадуюць дзвюх дачок, адна з якіх — навучэнка педагагічнага каледжа, другая толькі рыхтуецца да паступлення ў школу.

Сям’я любіць бавіць вольны час разам. Дамашнія канцэрты, лыжныя прагулкі, фітнэс — вось толькі некаторыя сумесныя заняткі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем