Знаёмцеся: Дар’я Мінава

Знаёмцеся: Дар’я Мінава

Дар’я Мінава,

дырэктар Осаўскай базавай школы

Нарадзілася ў г. Асіповічы ў 1979 годзе.

У 1997 годзе скончыла СШ № 2 і паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, дзе атрымала дыплом па спецыяльнасці «педагогіка і методыка пачатковага навучання і выяўленчага мастацтва». З 2002 па 2005 год працавала педагогам-арганізатарам у роднай школе, з 2005 па 2012 — настаўнікам пачатковых класаў. З 2012 па 2013 — намеснік, 2013 — дырэктар Карытнянскай сярэдняй школы. 1 верасня прызначана кіраўніком Осаўскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа.

У 2007 годзе скончыла Беларускі эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “сусветная эканоміка”.

Дар’я Мінава лічыць задачай забяспечыць рост узроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, накіроў-ваць дзейнасць на павышэнне якасці ведаў, працаваць над развіццём асабістага патэнцыялу вучняў, удасканальваючы матэрыяльна-тэхнічную базу. Будзе прыкладаць намаганні да плённага ўзаемадзеяння школы і сям’і, неабходнасці трымаць пад пільным кантролем вучняў, схільных да асацыяльных паводзін, і павышэння ролі класных кіраўнікоў у выхаванні падлеткаў.

Не бачыць неабходнасці ўносіць кардынальныя змены ў наладжаны механізм работы. Разлічвае на педагогаў, якія даўно працуюць у школе і маюць вялікі вопыт: ёсць у каго спытаць парады, з кім абмеркаваць розныя пытанні, у тым ліку і з папярэдніцай Людмілай Жукавай.

Замужам. Разам з Валянцінам Валянцінавічам выхоўваюць дваіх сыноў. Данііл — 8-класнік СШ № 3, Міхаіл — выхаванец дзіцячага садка.

У вольную хвіліну Дар’я Васільеўна аддае перавагу творчасці: бярэ ў рукі пэндзаль з фарбамі і садзіцца за мальберт. Любіць чытаць пазнаваўчую літаратуру па выяўленчым мастацтве.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем