Знаёмцеся: Антаніна Фралова

Знаёмцеся: Антаніна Фралова

Antanina-Frolova

Знаёмцеся:

кіраўнік Свіслачскай сярэдняй школы

Антаніна Віктараўна Фралова

Нарадзілася ў 1961 годзе ў вёсцы Гіжэнка Слаўгарадскага раёна. У 1978 годзе скончыла школу. Год адпрацаваўшы піянерважатай, паступіла на фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педінстытута імя А. Куляшова. У час вучобы выйшла замуж і нарадзіла сына.

Адзіным месцам пражывання і работы педагагічнай сям’і стала вёска Свіслач, куды абодва настаўнікі прыбылі па размеркаванні ў 1984 годзе. Антаніне Віктараўне давялося працаваць у базавай школе санаторнага піянерскага лагера «Свіслач», затым сярэдняй школе. З 1999 года з’яўлялася намеснікам дырэктара базавай школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а праз год перайшла на тую ж пасаду ў сярэднюю школу. З верасня бягучага года — кіраўнік названай установы адукацыі.

Дырэктару выпала пачынаць работу на новай пасадзе ў складаны час, калі дзве школы аб’ядналіся ў адну. Аддаленасць будынкаў адзін ад аднаго, штомесячная змена дзіцячага калектыву санаторыя, розныя распарадкі дня і вывучаемыя замежныя мовы абумоўліваюць пэўныя праблемы са складаннем раскладу і арганізацыяй педпрацэсу. Пры яго планаванні кіраўнік зыходзіць з інтарэсаў дзяцей і зручнасці для педагогаў.

Кадрамі школа забяспечана. Новаму дырэктару хацелася б узняць работу па музычна-мастацкім выхаванні на якасна новы ўзровень. З гэтай мэтай уводзіцца факультатыў па харэаграфіі, ужо рыхтуюцца касцюмы і сцэнарыі для школьнага тэатра, плануецца работа гурткоў па прыкладным мастацтве.

Педагагічная сям’я вырасціла траіх дзяцей, 2 сыны ўжо выбралі ўласныя жыццёвыя сцяжыны, атрымалі адукацыю і працуюць, дачка — студэнтка БДЭУ.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем