Знаёмцеся: загадчык ДУА “Дзіцячы сад № 6 «Сонейка» г. Асіповічы” Таццяна Васільева

Знаёмцеся: загадчык ДУА “Дзіцячы сад № 6 «Сонейка» г. Асіповічы” Таццяна Васільева

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Асіповічах.

У 1998-м скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча імя Максіма Танка і ўладкавалася на пасаду выхавацеля да-школьнай адукацыі дзіцячага сада № 6 “Сонейка”, дзе і працуе дагэтуль.

Вышэйшую адукацыю атрымала ў 2010 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

На працягу педагагічнай дзейнасці кіруецца крэда “Вучыся кожны дзень і імкніся да лепшага”. Гэты прынцып натхняе Таццяну Іванаўну самаўдасканальвацца і прымяняць атрыманыя веды для дапамогі іншым.

Сваёй галоўнай задачай у якасці кіраўніка лічыць стварэнне бяспечнага асяроддзя для знаходжання і жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстанове адукацыі, забеспячэнне даступнасці якаснай дашкольнай адукацыі і ўмоў для самарэалізацыі выхаванцаў і педагогаў. Падчас работы Таццяна Васільева будзе імкнуцца падтрымліваць ва ўстанове атмасферу, камфортную для дзяцей, іх бацькоў і калектыву.

Замужам. Выхавала дзвюх дачок. Малодшая пайшла па матуліных слядах: пасля заканчэння Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа працуе настаўнікам пачатковых класаў і працягвае адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце імя Максіма Танка.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем