Знаёмцеся: дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Асіповічы” Вікторыя Ліхачова

Нарадзілася ў 1974 годзе ў Дрэздэне. Пасля заканчэння асіповіцкай СШ № 3 паступіла ў Магілёўскі педінстытут імя А.А. Куляшова. На выбар прафесіі паўплывала першая настаўніца — строгая, інтэлігентная, дасведчаная. Адметна, што дзень нараджэння Вікторыі Мікалаеўны прыпадае на Дзень ведаў.
Атрымаўшы спецыяльнасць “педагогіка і методыка пачатковага навучання”, прыйшла ў СШ № 1 настаўнікам пачатковых класаў. Затым з 2012 года працавала ў гэтай жа ўстанове адукацыі намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
З лістапада 2021-га ўзначальвала сярэднюю школу № 2.
У ліпені бягучага года зацверджана на пасаду дырэктара сярэдняй школы № 5. Новы кіраўнік у новай установе павінен хутка вырашыць галоўную задачу: сфарміраваць каманду аднадумцаў, якая дазволіць СШ № 5 заняць дастойнае месца ў сістэме адукацыі Асіповіччыны.
Замужам. Старэйшая з дачок працягнула педагагічную дынастыю і зараз выкладае французскую і англійскую мовы ў СШ № 1. Малодшая праходзіць інтэрнатуру ў Асіповіцкай ЦРБ.