Знаёмцеся: дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы” Алесь Грыбко:

Знаёмцеся: дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы” Алесь Грыбко:

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў горадзе Юрузань Чалябінскай вобласці. Да дзявятага класа навучаўся ў асіповіцкай школе № 1, аднак скончыў школу на Далёкім Усходзе.

У 1996 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб вышэйшай адукацыі ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь і ўладкаваўся выкладчыкам лячэбна-фізічнай культуры Дараганаўскай санаторнай школы-інтэрната. Некаторы час працаваў метадыстам па фізічнай культуры лакаматыўнага дэпо Асіповічы і інструктарам-метадыстам спорткамбіната “Лакаматыў” дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

З 2004 па 2007 гады — інструктар-метадыст басейна “Дэльфін” раённага аддзела адукацыі. У снежні 2007 года заняў пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзіцяча-юнацкага клуба фізічнай падрыхтоўкі “Дэльфін”. У 2008 годзе ўзначаліў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі “Асіповіцкі раённы цэнтр фізічнай падрыхтоўкі”, вядомы землякам пад назвай “Дэльфін”. На пасадзе дырэктара працаваў 16 гадоў.

16 жніўня бягучага года назначаны дырэктарам ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы”. У планах Алеся Мікалаевіча наладзіць работу абноўленага калектыву, зрабіць яго зладжанай камандай, накіраванай да агульнай мэты; павышэнне якасці ведаў вучняў; мадэрнізацыя і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення заняткаў па працоўным навучанні, фізічнай культуры, арганізацыі вольнага часу.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем