Знакомьтесь: начальник отдела по образованию Осиповичского райисполкома Ирина Сергейчик

Знакомьтесь: начальник отдела по образованию Осиповичского райисполкома Ирина Сергейчик

Знаёмцеся

Нарадзілася ў Клімавіцкім раёне. Пасля заканчэння Ялізаўскай СШ атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю па прафесіі “бухгалтар”, аднак яшчэ падчас вучобы зразумела, што жадае звязаць свой лёс з педагогікай. Таму першым рабочым месцам Ірыны Мікалаеўны ў 1995 годзе стала Красненская СШ: там яна спачатку працавала лабарантам, а потым піянерважатай.

Праз год была пераведзена ў Радуціцкую школу, дзе да 1999 года займала пасаду педагога-арганізатара. Потым стала педагогам сацыяльным у асіповіцкай гімназіі (1999-2012 гг.) і паралельна ўдасканальвала прафесійную кваліфікацыю ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце, які скончыла ў 2003 годзе.

Была намеснікам дырэктара і дырэктарам Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (2012-2018 гг.), узначальвала калектыў СШ № 1.

На сённяшняй пасадзе з 6 ліпеня.

Замужам, мае дзвюх дачок.

Найлепшым чынам асабістыя адносіны Ірыны Мікалаеўны да настаўніцкай працы тлумачыць той факт, што ў яе родзе па бацькоўскай лініі прафесія педагог у пэўным сэнсе з’яўляецца дынастычнай. У вёсцы Паўловічы (Клімавіцкі раён) продкі нават мелі адпаведную мянушку — “буквары”. Зараз у сферы народнай адукацыі працуюць яе дваюрадныя браты і сястра, а родны брат — спартыўны трэнер у Ялізаве, рыхтуе юных весляроў. Натуральна, прыклад і разуменне з боку блізкіх людзей ствараюць дадатковую матывацыю і даюць сілы рухацца наперад, пераадольваючы перашкоды і цяжкасці.

Так што на сённяшнюю пасаду Ірына Сяргейчык прыйшла з рашучым настроем і добрым разуменнем задач, якія раённая сістэма адукацыі павінна вырашаць у бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве.

Сярод іх трэба ўзгадаць удасканаленне арганізацыі профільнай адукацыі: практыка паказала, што яго мэтазгодна пачынаць з другой ступені навучання (5-9 класы), а не з трэцяй (10-11 класы), як зараз.

Паляпшэнне якасці матэрыяльнай базы — задача ўвогуле пастаянная, аднак у Асіповіччыны сёння ёсць свая спецыфіка. Вынікі “падцягвання” Вяззеўскай СШ да стандартаў еўрапейскай арганізацыі адукацыйнага працэсу далі ў цэлым станоўчы вынік, так што на чарзе мадэрнізацыя па вяззеўскім прыкладзе СШ № 3 і Свіслацкай СШ.

Яшчэ больш адказная справа — будаўніцтва адукацыйнага комплексу ў мікрараёне вуліцы Чарняхоўскага. Менавіта райаддзелу па адукацыі дадзены карт-бланш на распрацоўку канцэпцыі і праекта прынцыпова новай навучальнай установы.

Ірына Мікалаеўна аб’ектыўна ацэньвае складанасць задач, якія давядзецца вырашаць. Аднак яна добра ведае, які магутны патэнцыял маюць калектывы нашых школ, дзіцячых садоў, выхаваўчых    устаноў, і ўпэўнена, што ніякія перамены і складанасці не перашкодзяць дасягненню галоўнай мэты — рыхтаваць падрастаючае пакаленне да плённага і паспяховага дарослага жыцця.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем