Юныя асіпаўчане прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”

У нядзелю на 21 пляцоўцы краіны адбыўся абласны адборачны этап сінхроннага чэмпіянату краіны інтэлектуальный гульні “Што? Дзе? Калі?”, у якім прыняло ўдзел 426 каманд. Юныя асіпаўчане змагаліся з сапернікамі ў Кіраўску, а прадстаўлялі наш горад дзве каманды з ЦТДіМ (гімназісты) і адна — з СШ № 3.
— Пытанні агучваліся адзіным вядучым праз аўдыёзапіс, — расказаў трэнер гімназістаў Леанід Бязручка. — Гульня праходзіла ў 3 туры, кожны па 15 пытанняў. Абедзве гімназічныя каманды “Могучая кучка” (капітан 11-класніца Анастасія Шухава) і “Ювеналы” (вучаніца 9 класа Кацярына Кухарчык) апынуліся на другой прыступцы п’едэстала.