Ёсць кім ганарыцца

Ёсць кім ганарыцца

Ведай нашых!

Ёсць кім ганарыцца

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах, дзе юныя землякі паказалі добрыя веды.

Дыплома I ступені па тэхнічнай працы ўдастоены вучань 10 класа СШ № 4 Мікіта Куліш, якога падрыхтавала Наталля Пінчук. Таксама па працоўным навучанні трэцяе месца занялі 10-класнікі Вяззеўскай СШ Дар’я Бернат і Аляксей Доўгаль. Іх педагогі — Жанна Місс і Аляксандр Ляўкоў адпаведна.

Яшчэ адной дысцыплінай, якая прынесла шмат узнагарод, стала фізічная культура. Дыплом II ступені па гэтым прадмеце атрымала вучаніца 10 класа гімназіі Наталля Ганчарова, якую падрыхтаваў Васіль Андрыевіч. На трэцім месцы яе аднагодкі гімназістка Валерыя Грыгарчук (настаўнік Анжаліка Бруёк) і вучаніца СШ № 4 Дар’я Паўлоўская (настаўнік Міхаіл Бруёк).

Трэцяе месца па матэматыцы занялі 8-класнікі Ксенія Рашэтнікава (гімназія) і Усевалад Пышны (СШ № 3). Іх педагогі – Святлана Дораш і Ганна Лісіцкая адпаведна. Дыпломы такой жа вартасці прывезлі з абласнога цэнтра вучні СШ № 3 Дар’я Вайцюк (9 клас) і гімназіі Дана Лісічкіна (10 клас), якія пацвердзілі трываласць ведаў па рускай мове, атрыманых з дапамогай настаўнікаў Галіны Вайцюк і Таццяны Амбрушкевіч адпаведна. Узнагародай аналагічнага кшталту па фізіцы адзначаны веды і ўменні 9-класніка СШ № 4 Івана Раманчука (настаўнік Алена Мурашка) і вучня 10 класа гімназіі Рыгора Піцухі, якога падрыхтавала Жанна Молчан.

Заахвочвальныя водгукі па інфарматыцы і рускай мове заслужылі 6-класнік гімназіі Сцяпан Быхаўцоў і вучаніца выпускнога класа Ліпенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Кацярына Астравух адпаведна. Дарэчы, Сцяпан стаў самым юным алімпіяднікам сярод 28 удзельнікаў з нашага раёна і ўсяго прыдняпроўскага краю.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем