Як зменіцца плата за харчаванне ў Асіповіцкіх школах?

Як зменіцца плата за харчаванне ў Асіповіцкіх школах?
Сфера адукацыі зараз эксперыментуе і ўкараняе шмат новаўвядзенняў. Адно з іх закранула і харчаванне дзяцей.

На днях у райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі для арганізацыі сістэмнага кантролю за харчаваннем навучэнцаў школ і выхаванцаў дашкольных устаноў. Акрамя падвядзення вынікаў за мінулы год, члены камісіі і прысутныя кіраўнікі ўстаноў адукацыі разгледзелі змяненні ў заканадаўстве па пытаннях харчавання, арганізацыю закупак і абмеркавалі хвалю-ючыя праблемы.

Зараз у школах Асіповіччыны навучаецца 5 380 дзяцей, і амаль усе яны атрымліваюць гарачае харчаванне. Пра яго арганізацыю даволі падрабязна раёнка пісала ў № 98 ад 16 снежня 2022 года, таму спынімся на новаўвядзеннях, якія грунтуюцца на пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2022 г. № 917 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2019 г. № 694”.

Насамрэч, яны не радыкальныя. Плата за харчаванне навучэнцаў ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі штомесяц не пазней за 25 чысло бягучага месяца на рахунак па ўліку бюджэтных сродкаў.

Законныя прадстаўнікі навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, аплачваюць кошт порцый у памеры 100 працэнтаў ад дзеючых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго навучэнца ў залежнасці ад узросту, колькасці прыёмаў ежы.

Для забеспячэння навучэнцаў дадатковым харчаваннем 16 студзеня бягучага года ад-крыты школьны буфет у гімназіі.

Раней усе навучэнцы 5-11 класаў, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, атрымлівалі аднаразовае бясплатнае харчаванне за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Згодна з новай рэдакцыяй заканадаўства, калі яны вучацца ва ўстановах адукацыі, якія знаходзяцца ў горадзе ці пасёлку гарадскога тыпу (у нашым раёне гэта Татаркаўская і Ялізаўская сярэднія школы), павінны аплачваць харчаванне, нягледзячы на тое, што жывуць у вёсцы ці аграгарадку.

Зараз падрыхтаваны праект рашэння райвыканкама для разгляду магчымасці прадастаўлення бясплатнага аднаразовага харчавання за кошт сродкаў раённага бюджэту для навучэнцаў 5-11 класаў, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах і навучаюцца ва ўстановах адукацыі, размешчаных у гора-дзе Асіповічы і пасёлках гарадскога тыпу.

З 9 студзеня да канца навучальнага года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь спрабуе іншы падыход да школьнага харчавання. А менавіта, у 20 школах краіны рэалізуецца пілотны праект, які прадугледжвае апрабацыю перадавых метадаў і прынцыпаў арганізацыі школьнага харчавання, каб скараціць адыходы (колькасць ежы, якая не спажываецца дзецьмі), таксама аналізуюцца меркаванні і пажаданні дзяцей і бацькоў адносна эфектыўнасці новаўвядзення. Для рабят змянілася колькасць прыёмаў ежы, зрушыўся час абедаў і падвячоркаў, меню стала больш разнастайным. Напрыклад, эксперыментальныя пляцоўкі адмовіліся ад сняданкаў на карысць больш сытных і разнастайных абедаў. Такім чынам, павялічыўся прамежак паміж прыёмам ежы зранку дома і ў школе: ёсць шанц дабіцца здаровага апетыту, які дзеці да абеду дакладна нагуляюць. Вынікі праекта пакажа час. Гэта значыць, што пошукі аптымізацыі сістэмы харчавання школьнікаў не скончыліся. Будзем спадзявацца, што ўсе яны пойдуць на карысць нашым дзецям. Бо якая ж вучоба на галодны страўнік?

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем