Вясновы букет з песень і віншаванняў у Асіповічах

Вясновы букет з песень і віншаванняў у Асіповічах

…атрымаў кожны ўдзельнік клуба педагагічных сустрэч, пасяджэнне якога традыцыйна адбылося напярэдадні жаночага свята. Мерапрыемства можна назваць шматфункцыянальным: у сабраўшыхся ва ўтульнай зале РЦК была магчымасць даведацца навіны з жыцця педагагічнага асяродка — пэўныя звесткі ўваходзілі ў сцэнарый, сустрэць калег з розных устаноў адукацыі Асіповіччыны і атрымаць асалоду ад святочнага канцэрта.

kultura

Вітаючы педагогаў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга падзяліўся меркаваннем, што ўсё самае цудоўнае на зямлі звязана з жанчынамі — сімваламі дабрыні, любові і пяшчоты. Менавіта яны — стваральнікі гармоніі і спакою. Гэтую ж думку працягнулі ў сваіх віншаваннях начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка і старшыня раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская.

kultura

Сустрэча ў клубе была добрай нагодай, каб сказаць словы падзякі лепшым працаўнікам педагагічнай нівы, прычым не толькі жанчынам. Граматы Міністэрства адукацыі атрымалі настаўнікі Галіна і Аляксандр Быкавы з Ялізава, Андрэй Лянчэўскі з гарадской СШ № 2. Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Марына Харытонава з гімназіі, Ніна Лапікава з Вяззеўскай СШ, дырэктар СШ № 3 Анатоль Шчамялёў, метадысты аддзела адукацыі Вольга Кур’яновіч і Алена Хадакоўская, педагогі СШ № 2 Людміла Бабакова, Людміла Смірнова, Людміла Цвірко і Наталля Шчарбачэня. Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі намеснікі дырэктараў Алена Міхайлоўская і Кацярына Свіркова з Каменіцкага ВПК і СШ № 2 адпаведна. Шэраг педагогаў адзначаны Ганаровымі граматамі, граматамі і падзячнымі лістамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, таксама абласнога і раённага камітэтаў галіновага прафсаюза. Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” ўганараваны дырэктар Пратасевіцкай СШ Мікалай Бранавіцкі.

kultura

Асаблівую ўвагу атрымалі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014”. Тыя, хто паказаў лепшыя вынікі на раённым этапе, у гэты час якраз абаранялі гонар Асіповіччыны ў вобласці.

Канцэртная праграма была складзена такім чынам, каб зрабіць сустрэчу максімальна насычанай. Вядучыя спрабавалі разгадаць сакрэт сучаснай жанчыны, ім дапамагалі сваімі песнямі і танцамі самадзейныя артысты. Асаблівае замілаванне выклікаў дэбют выхаванцаў дзіцячага ясляў-сада № 11 “Зорачка”: маленькія джэнтльмены падарылі гледачам яркае і эмацыянальнае віншаванне. З цікавай прэзентацыяй сваёй работы выступіла суперфіналіст абласнога конкурсу “Педагог дадатковай адукацыі”, кіраўнік узорнай студыі “Цуд” ЦТДіМ Святлана Пацкевіч.

kultura

Запрашаліся на сцэну для віншаванняў і размовы настаўніцы, якія маюць трох і болей дзяцей. Ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” атрымалі каштоўныя падарункі жанчыны, якія выхоўваюць прыёмных хлопчыкаў і дзяўчынак. Ну і, безумоўна, шчодрым было мерапрыемства на кветкі і ўсмешкі.

Разыходзіліся ўсе ў добрым настроі і з упэўненасцю, што наступіўшая вясна і жаночае свята падораць яшчэ нямала радасных хвілін.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем