Вучэбны год стартаваў. Чакаем удалага фінішу

Вучэбны год стартаваў. Чакаем удалага фінішу

diplom_magistr222

Апошнія дні лета ў педагогаў асацыіруюцца са жнівеньскімі секцыямі, педнарадамі, падрыхтоўкай класаў і кабінетаў, атрыманнем пашпарта гатоўнасці да навучальнага года.
I апошнім, заключным акордам усёй гэтай жнівеньскай рапсодыі становіцца раённая педагагічная канферэнцыя, што падсумоўвае набыткі і настройвае на актыўны пачатак навучальнага года.
Традыцыйны педагагічны фэст адбыўся днямі ў райвыканкаме. Прысутных педагогаў раёна па-віншавалі з пачаткам навучальнага года старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, вядучы спецыяліст аддзела аховы праў дзяцінства ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Багноўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка.
I як заўсёды — узнагароды лепшым. Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны настаўнікі СШ № 1 Уладзімір Паркалаў і Наталля Шчамялёва. Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама атрымалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 Вера Барысік, настаўнік Пратасевіцкай СШ Наталля Еўдакімовіч, гімназіі Галіна Кузіна, СШ № 3 Віялета Мішура, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пратасевіцкай СШ Аксана Русаковіч і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 4 Святлана Сувеева. Больш за два дзясяткі педагогаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі райаддзела адукацыі, спорту і турызму. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская адзначыла найбольш актыўных старшынь прафкамаў: яны таксама атрымалі граматы.
Безумоўна, перад пачаткам навучальнага года ў педагагічных калектывах адбыліся змяненні. Ушаноўваліся былыя метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Зоя Васілеўская, дырэктары школ Браніслаў Петраш і Яўгеній Далгоўскі, загадчыца дашкольнай установы Любоў Шалімава, завучы Васіль Міхайлаў, Валянціна Куцік, Наталля Кічка, Валянціна Стром, якія па дасягненні пэўнага ўзросту пакінулі пасады. На змену ім прыйшлі Антаніна Нілава, Дар’я Кузняцова, Алена Барабіна, Таццяна Татур, Iрына Краўчанка, Аксана Кашкова.
Новы вучэбны год толькі набірае сілу. Спа-дзяёмся, што ён стане ўдалым для вучняў, памятным выпускнікам і прынясе толькі станоўчыя эмоцыі педагогам.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем